Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Аршанцы бязвольна прагулялі ў Баранавічах, ведучы 1:0. Канчатковы лік 1:5 — ганебны і адзін з найбольш разгромных у двубоях з „Баранкамі“. Рэабілітавацца наша каманда можа ў паядынку з дынамаўцамі, якія, зрэшты, маюць шмат імпэту і на 6 пунктаў больш у табліцы за нас. Калі „Старт“ на 13-м радку, дык „Дынама-ІІ“ на 9-м.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

65 гадоў таму, 12 чэрвеня 1960 году ў матчы першынства БССР наша каманда, тады яшчэ пад назвай „Машынабудаўнік“, на сваім полі згуляла ўнічыю 4:4 з барысаўскай дружынай „Дзяржынец“. Браму барысаўчанаў агадалі Зімін, Галубовіч, Няхамаў і Ільюшын. Пры гэтым Зімін на 60-й хвіліне яшчэ спудлаваў з карнага боцу, ня трапіўшы ў браму, а каманда, ведучы ў ліку 4:2, упусьціла перамогу.


ЯК БЫЛО?

У свой час аршанцы сустракаліся з камандай „Дынама-Юні“, створанай адмыслова пад рыхтаваньне рэзэрвы асноўнай дынамаўскай дружыны. У складзе той каманды ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знакамітай дынамаўскай школы, якія рыхтаваліся на замену аршанцу Пятру Качуру, які блішчэў у асноўным складзе асновы. „Дынама-ІІ“ — проста дубаль, хоць яго сутнасьць як другой каманды менчукоў ясная. Таму паспрабуем правесьці паралелі і вывесьці статыстыку гульняў аршанцаў з „Дынама-Юні“. Цікава, што часта каманды гулялі паміж сабой зь лікам 1:1, які так „любіць“ дружына Мікалая Кітаёва сёлета. Падрахунак процістаяньня „Старту“ з „Дынама-ІІ“: 18 гульняў, +5=7-6, 21-25

1993 Старт* — Дынама-Юні — 0:0

1994 Дынама-Юні — Старт — 1:1

1996 Старт — Дынама-Юні — 2:2

1996 Дынама-Юні — Старт — 3:1

1997 Старт — Дынама-Юні — 0:2

1997 Дынама-Юні — Старт — 1:0

1998 Дынама-Юні — Старт — 1:1

1998 Старт — Дынама-Юні — 2:1

1999 Старт — Дынама-Юні — 1:1

1999 Дынама-Юні — Старт — 1:0

2000 Дынама-Юні — Старт — 1:1

2000 Старт — Дынама-Юні — 4:2

2001 Дынама-Юні — Старт — 1:2

2001 Старт — Дынама-Юні — 3:0

2011 Дынама-ІІ — Старт — 6:0

2011 Старт — Дынама-ІІ — 0:2

2024 Старт — Дынама-ІІ — 1:0

2025 Дынама-ІІ — Старт — 2:2


*назва нашай дружыны паўсюль даецца як „Старт“, нягледзячы на афіцыйнае найменьне ў канкрэтны год.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адкрые чарговы тур першынства. Яна адбудзецца на мескім стадыёне Воршы ў чацьвер, 12 чэрвеня. Пачатак а 18:00.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025