Гомель-ІІ — Старт (Ворша). Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

Пасьля правалу ў кубку, дзе аршанцы былі спляжаныя берасьцейскім „Дынама“ зь непрыстойным лікам, пара „Старту“ вяртацца да пытаньняў у чэмпіянаце. Маладыя гамельчукі на трэцім месцы з канца, у нас на 5 пунктаў болей, але пытаньне, як адаб’ецца кубкавая няўдача на настроі аршанцаў.


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Гульня адбудзецца ня ў Гомлі, а ў Добрушы. Гэта нагода ўспомніць, што аршанцы не гулялі ў гэтым мястэчку ўжо 35 гадоў. У красавіку 1990 году „Старт“ (тады з назвай „Лягмаш“) згуляў унічыю з добрускай „Іпуцьцю“ 2:2. Аўтары галоў у тым выязным паядынку невядомыя.


ЯК БЫЛО?

Раней каманды сустракаліся двойчы, абодва разы ў межах ІІ лігі. Так што цяпер гэта будзе першае спатканьне ў рамках Д2. Гэтаму спадужніку мы яшчэ не прагульвалі. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Гомель-ІІ“*: 4 сустрэчы, +3=1-0, 11-4


2004 Старт — Гомель-СДзЮШАР* — 4:2

2004 Гомель-СДзЮШАР — Старт — 1:4

2010 Гомель-ІІ — Старт — 0:2

2010 Старт — Гомель-ІІ — 1:1


*у спадужніка пазначаная назва на момант гульні


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча з другой камандай „Гомля“ адбудзецца не ў вабласным цэнтры, а ў Добрушы на стадыёне „Юнацтва“. 22 чэрвеня (нядзеля), пачатак, а 16:00.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

Заяўка «Старту» на першынство-2025