Піва „Стартаўскае“
На прэзэнтацыі кнігі „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’“ ў Вільні для чытачоў быў падарунак — кожны пакупнік кнігі задарма атрымліваў пляшку піва. Прычым лімітаванай вэрсіі, зваранай адмыслова пад прэзэнтацыю. Некаторыя нашыя чытачы або ўжо былі на прэзэнтацыі ў Варшаве, або проста ня здолелі прыехаць у Вільню, адпаведна, піва не пакаштавалі. Але просяць расказаць, якое яно. Слова вытворцу.
Пшанічнае піва. Зроблена з дадаткам пшаніцы вэнджанай на дубовай дранцы. Вэнджанасьць збалянсаваная, не дамінуючая.
Пачатковая шчыльнасьць 12.5
ABV % 5.5
IBU 16
Коментарі
Дописати коментар