Пра наступныя прэзэнтацыі кнігі

Здымкі й відэа зь віленскай прэзэнтацыі яшчэ будуць, а пакуль можам шчыра падзякаваць усім, хто браў удзел у зборы сродкаў, усяляк падтрымліваў, разумна дыскутаваў, купляў нашыя саколкі, іншыя кнігі выдавецтва „Скарына“, хто чакаў выхаду „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’“ і нават прыляцеў на прэзэнтацыі з іншых краінаў. Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй!


Выдавецтва і аўтар ужо атрымлівалі пытаньні, ці даедуць яны да места Н., краіны Н. Адказ: ахвотна. Людзі, якія жадаюць зладзіць прэзэнтацыю нашай кнігі ў сваёй мясцовасьці, могуць напісаць на 📨 orshafans@gmail.com з апісаньнем прапановы (даты, месца, часу і іншых умоваў і акалічнасьцяў). Мы вам адкажам і будзем дамаўляцца!




Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025