Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск) — 2:1
Вельмі важная перамога, прычым валявая. У першай палове дзейнічалі слабей за спадужніка, лягічна прапусьцілі гол. А вось у другой палове Ціханаў на 54-й і Жэстараў на 75-й агадалі дынамаўскую браму. Ціханаву выдалі бездакорную перадачу на далёкі слупок, якую трэба было толькі замкнуць. А Жэстараў цудоўна зарыентаваўся, прабіўшы з павароту.
На 81-й хвіліне Сафронава выдалілі з поля за дзьве жоўтыя карткі, але дынамаўцы і ў большасьці больш ня здолелі загнаць гол.
СТАРТ: Макараў, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў, Воўчанка, Нікіпаронак (Расолька, 85), Бабчанок, Ціханаў (Адамчык, 88), Сафронаў, Абсамадаў, Верас (Пунінскі, 70).
Коментарі
Дописати коментар