Разгром ад берасьцейцаў, выбываем з кубку

Чорны вечар у Воршы. У 1/16 фіналу Кубку Беларусі наша каманда выглядала як цалкам аматарскі калектыў, да таго ж стомлены і без усякага таленту. Разгромная параза 1:8. Адзіны гол, калі ўжо нікому ня трэба было, загнаў Мацьвей Каліноўскі. Нават каманды з розьніцай у тры лігі не заўсёды прагульваюць з такім прыніжальным лікам, як прагулялі мы.


Пра характар паядынку шмат могуць сказаць паводзіны галоўнага трэнэра берасьцейцаў Аляксандра Сяднёва, які нават не падымаўся на сьвяткаваньні галоў, а ўсьміхаўся і піў ваду. Кашмарны выступ каманды з Воршы. Неймаверна сорамна за гэта ўсё.




1/16 фіналу

Ворша (Д2) — Дынама (Берасьце, Д1) — 1:8

17 чэрвеня 2025. Ворша, мескі стадыён. 945 гледачоў.

Судзьдзі: Д. Жахоўскі (Наваполацак), В.Бучкін (Полацак), Д. Флора (Барысаў).

Інспэктар: В.Быкаў (Магілёў).

ВОРША: Валадзькоў (Макараў, 46; Краўчанка, 76), Іршаў, Адамчык (Расолька, 46), Чарнадараў, Жэстараў (Сафронаў, 60), Воўчанка, Нікіпаронак (Каранкоў, 76), Бабчанок, Ціханаў (Верас, 60), Абсамадаў, Пунінскі (Каліноўскі, 60).

ДЫНАМА Бр: Дудар, Аладойе, Хралянкоў, Шрамчанка (Лапцеў, 46), Васільеў, Дзяніс Р.Кавалевіч, Касараб, Сьцяпанаў (Сябро, 46), Бурак, Дзяніс М.Кавалевіч (Лаўрык, 73), Зянькоў (Турыч, 46).

Галы: 0:1 — Дзяніс М.Кавалевіч (15), 0:2 — Дзяніс М.Кавалевіч (17), 0:3 — Шрамчанка (32), 0:4 — Дзяніс Р.Кавалевіч (43), 0:5 — Хралянкоў (63), 0:6 — Дзяніс Р.Кавалевіч (68), 0:7 — Дзяніс Р.Кавалевіч (74), 1:7 — Каліноўскі (79), 1:8 — Касараб (87).

Папярэджаньне: Нікіпаронак (56).

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025