20 гадоў таму. Жаночы „Тэкстыльнік“ у паўфінале Кубку Беларусі!
Роўна 20 гадоў таму, 11 чэрвеня 2005 году аршанскі „Тэкстыльнік“ выйшаў у паўфінал жаночага Кубку Беларусі, перагуляўшы „Бабруйчанку“. У першай сустрэчы аршанкі прывезьлі з Бабруйску нічыю. У аршанак гол загнала Лушчынская. У сустрэчы ў адказ „Тэкстыльнік“ перагуляў спадужніцаў 2:0, галы на рахунку Сторажавай і зноў Лушчынскай. Цікава, што ў першай сустрэчы Сторажава выйшла на замену… як брамніца, хоць намінальна была нападніцай. Другую сустрэчу яна правяла ў больш звыклай ролі.
Афіша той самай сустрэчы
У паўфінале аршанкі прагулялі берасьцейскай „Пэрліне“ 1:2 і да вырашальнай сустрэчы не дабраліся. Аднак усё адно запісалі на свой рахунак найвышэйшае дасягненьне жаночага ножнага шпурляку на Аршаншчыне.
Дзіва што — пасьля такога дасягненьня каманду варта было падтрымаць, адылі ў Воршы ва ўладзе былі некампэтэнтныя і варожыя да жаночага спорту асобы. Пасьпяховы розыгрыш стаў у гісторыі клюбу апошнім, на наступны год каманду не заявілі. Але той паўфінал дазваляе нам казаць: у жаночага ножнага шпурляку Аршаншчыны ёсьць традыцыі!
Коментарі
Дописати коментар