Лічбы пасьля вылету
Няўдача ў сустрэчы зь берасьцейскім „Дынама“ балюча б’е па настроі аршанцаў, якія ўбачылі няздольнасьць сваёй каманды на роўных процістаяць клюбу Вышняе лігі нават у час 45 хвілінаў, ужо ня кажучы пра цэлую сустрэчу. А што кажуць лічбы?
Злучны „Старту“ Аляксей Чарнадараў правёў 75-ю сустрэчу за аршанцаў. На жаль, яна прыпала на такі разгром.
Упершыню ў гісторыі Кубку Беларусі адна каманда выкарыстала ў сустрэчы трох брамнікаў і ўсе трое прапусьцілі больш за адзін гол. Такі сумны рэкорд усіх часоў паставіў наш „Старт“.
У 13-ы раз за ўвесь час удзелу ў кубку (з улікам Кубку БССР) стадыя 1/16 фіналу сталася непераадольнай для аршанцаў.
У кубку краіны Мальцы ўжо прагульвалі з розьніцай „-7“. Упершыню гэта было ў розыгрышы 2011/12, калі на сваім полі на стадыі 1/32 фіналу блакітна-чорныя саступілі мікашэвіцкаму „Граніту“ 0:7.
Быў і выпадак, калі аршанцы прапускалі ў кубкавай сустрэчы восем галоў. Гэта адбылося ў сэзоне 2005/06, калі на сваім полі на стадыі 1/16 фіналу стартаўцы былі разгромленыя 2:8 жодзінскім „Тарпэда“.
Коментарі
Дописати коментар