Тур 14. Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Зь некаторымі гульцамі „Паперапраму“ наша каманда ўжо перасякалася, у складзе спадужніка ёсьць злучны Марат Калінчанка, які доўга выступаў за „Старт“, правёў за клюб 58 сустрэчаў і загнаў 4 галы. Ня менш знакавай акалічнасьцю будзе й тое, што нядаўна „Паперапрам“ ачоліў наш колішні трэнэр Ігар Чумачэнка. Што тычыцца турнірнага становішча, дык каманды прыкладна на адным узроўні, „Паперапрам“ 8-ы з 19 пунктамі на рахунку, „Старт“ 11-ы з 17 пунктамі.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
28 чэрвеня:
50 гадоў таму (1975) „Старт“ дзякуючы голу Аляксандра Малафеева ў гасьцях перамог баранавіцкі „Лякаматыў“. Для нашага гульца гэта быў адзіны гол у тым сэзоне.
45 гадоў таму (1980) аршанцы дома разышліся мірам зь менскім „Трактарам“ 2:2. Браму гасьцей агадалі Ўладзімеры — Байда і Круцько. У менчукоў адзін з галоў на рахунку Васіля Коскіна.
10 гадоў таму (2015) аршанцы прагулялі 0:4 „Гарадзеі“ ў гасьцях.
Нашы ультрас у Гарадзеі на згаданым паядынку
5 гадоў таму (2020) здарылася параза стартаўцаў у Койданаве ад „Арсэналу“ 0:1.
ЯК БЫЛО?
Гэта будзе пяты паядынак дружынаў у гісторыі. Аршанцы ніколі не саступалі гэтаму спадужніку. Падрахунак супрацьстаяньня „Старт“ — „Паперпрам“, 4 сустрэчы, +2=2-0, 9-8
2023 Старт — Паперапрам — 2:2
2023 Паперапрам — Старт — 2:2
2024 Старт — Паперапрам — 1:0
2024 Паперапрам — Старт — 3:4
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў суботу, 28 чэрвеня на мескім стадыёне ў Воршы. Пачатак, а 16-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар