Старт (Ворша) — Хваля (Пінск). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
«Хваля» з 48 пунктамі на 9-м месцы ў табліцы і ўжо не вырашае ніякіх задачаў у сэзоне. Аршанцам трэба набіраць пункты, каб уратавацца ад вылету. Пакуль мы па-за гэтай зонай, але які хаця посьпех «Асіповічаў» ці «Слоніма» апусьціць нас туды.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
9 лістапада ў 2014-м годзе назаўсёды застанецца ў гісторыі нашага клюбу. Саступаючы «Ўзьдзе» на выправе 0:2, блакітна-чорныя дзякуючы трапным стрэлам Ламакі і Магаля здолелі зраўняць лік. Тая нічыя 2:2 мела велізарны эфэкт — наш клюб цалкам задавальняла нічыя ў заключным туры супраць «Крумкачоў», што й адбылося. Так аршанцы вярталіся ў І лігу, зь якой цяпер спрабуюць ня вылецець.
ЯК БЫЛО?
Пінчукі маюць адчувальную перавагу над «Мальцамі» ў асабістых сустрэчах. Падрахунак процістаяньня «Старту» зь пінскай «Хваляй»*: 36 сустрэчаў, +10=5-21, 40-62
*у розныя гады абедзьве каманды насілі розныя назвы. У назьве суперніка гэта адлюстравана, у аршанцаў для большай зручнасьці, паўсюль напісана гістарычнае імя «Старт».
1952 Дом афіцэраў — Старт — 3:1
1952 Дом афіцэраў — Старт — 2:0
1972 Старт — Прыпяць — 1:0
1972 Прыпяць — Старт — 0:0
1982 Машынабудаўнік — Старт — 2:0
1982 Старт — Машынабудаўнік — 2:0
1985 Машынабудаўнік — Старт — 2:1
1985 Машынабудаўнік — Старт — 3:1
1996 Старт — Камунальнік — 2:1
1996 Камунальнік — Старт — 1:2
1997 Пінск-900 — Старт — 3:2
1997 Старт — Пінск-900 — 2:3
1998 Старт — Пінск-900 — 0:3
1998 Пінск-900 — Старт — 2:0
1999 Старт — Пінск-900 — 2:1
1999 Пінск-900 — Старт — 0:3
2004 Старт — Пінск-900 — 1:2
2004 Пінск-900 — Старт — 3:1
2017 Старт — Хваля — 0:1
2017 Хваля — Старт — 5:1
2018 Старт — Хваля — 3:0
2018 Хваля — Старт — 1:1
2019 Хваля — Старт — 2:0
2019 Старт — Хваля — 0:0
2020 Хваля — Старт — 2:3
2020 Старт — Хваля — 3:2
2021 Хваля — Старт — 1:0
2021 Старт — Хваля — 0:1
2021 Хваля — Старт — 2:1
2022 Старт — Хваля — 2:2
2022 Хваля — Старт — 2:3
2023 Хваля — Старт — 3:2
2023 Старт — Хваля — 0:1
2024 Хваля — Старт — 3:0
2024 Старт — Хваля — 1:1
2025 Хваля — Старт — 5:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак адбудзецца ў нядзелю, 9 лістапада. А 15-й яго пачатак. На мескім стадыёне Воршы.

Коментарі
Дописати коментар