Дняпро (Магілёў) — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Выглядае, што сёлета магілёўцы выгулялі змаганьне з абласным канкурэнтам з бабруйскай „Белшыны“ за другую пуцёўку ў Вышнюю лігу. Першае месца, хутчэй за ўсё, застанецца за „Баранавічамі“, якія ўжо гарантавалі сабе першы ў 80-гадовай гісторыі выхад у Д1. Дняпроўцы правялі недасканалы сэзон, але нават гэтага ім павінна хапіць для вяртаньня ў Вышнюю. Аршанцы ў мінулым туры перамаглі пінскую „Хвалю“ і амаль што забясьпечылі сабе месца ў І лізе на наступны год. Але процістаяньне з магілёўцамі мае прынцыповы статус, у такіх паядынках заўсёды хочацца забраць пункты ў спадужніка. Калі ж гэта адбудзецца яшчэ й на ягоным полі, ды з аршанцам Глебам Жалезьнікавым у складзе дняпроўцаў, будзе выдатна.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
17 лістапада наша каманда праводзіла афіцыйную сустрэчу толькі аднойчы ў гісторыі. Гэта адбылося ў 2012-м годзе, і тая гульня завяршала першынство. На сваім полі аршанцы прагулялі менскай „Зорцы-БДУ“ 0:1.
10 гадоў таму (2015) ў сустрэчы зь „Дняпром“ у Магілёве аршанцы прагулялі зь лікам 1:2. У складзе стартаўцаў браму дняпроўцаў агадаў Віталь Ганіч.
ЯК БЫЛО?
Магілёўцы рэдка калі маюць праблемы ў сустрэчах з аршанцамі. Падрахунак супрацьстаяньня „Старт“ (Ворша) — „Дняпро“ (Магілёў): 10 сустрэчаў, +1 =1 −8, 10-25
2015 Старт — Дняпро — 0:2
2015 Дняпро — Старт — 2:1
2016 Старт — Дняпро — 0:2
2016 Дняпро — Старт — 4:0
2021 Старт — Дняпро — 3:1
2021 Дняпро — Старт — 6:2
2021 Старт — Дняпро — 1:2
2023 Дняпро — Старт — 3:1
2023 Старт — Дняпро — 1:1
2025 Старт — Дняпро — 1:2
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча будзе завяршаць 33-і тур І лігі. Яна адбудзецца ў панядзелак, 17 лістапада, на магілёўскім стадыёне „Спартак“. Пачатак а 18-й гадзіне.

Коментарі
Дописати коментар