Старт (Ворша) — Юні Ікс Лабс (Менск) — 2:2

Сустрэча, якая нават у выпадку паразы падарыла бы значна больш станоўчага.



Пачнем з таго, што наш клюб відавочна ў юбілейны год пачаў думаць пра сваё імя — у гэтым сэзоне наш капітан ужо мае вымпэл клюбу, каб абмяняцца ім з капітанам спадужнікаў. Гэта ніякая ня дробязь, а вельмі важная рыса, па якой пра клюб утвараецца думка іншых. Прэстыж! Запамінальна і спрыяе шанаваньню гісторыі.



Перад тым, як прыняць „ЮІЛ“, мы ў ціўцеры падрыхтавалі ланцужок пра 18 красавіка 33 гады таму. Ягоная адметнасьць была ў тым, што блакітна-чорныя правялі паядынак першынства на заводзкім стадыёне „Лягмашу“, што было незвычайным і засталося непаўторным. Унікальныя здымкі, відэа і факты.


Уваход на сустрэчу зрабілі вольным — упершыню за многія гады. Цікавы ход ад новага дырэктара клюбу Максіма Янукова і дырэкцыі стадыёну. А галоўнае, — каманда Дзьмітрыя Суздальцава паказала рух, хуткасьць мысьленьня і выйшла на поле не дзеля нічыйкі, а перамагаць!


У выніку да перамогі, паводле драматургіі, бліжэй быў „ЮІЛ“, бо да 90+4 хвіліны вёў 2:1, хоць прапусьціў першым, ад Шалычава. Але згодна з агульнаю хадою сустрэчы аршанцы цалкам заслужылі нічыёй. Гол Тарбякова пасьля дабіваньня вынікаў са штурму нашай дружыны. Ёсьць важны пункт! Дзякуй усёй камандзе!


СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Бабчанок, Беразун, Ціхаміраў (Пашкевіч, 80), Агееў (Камароў, 80), Стаін (Вехцеў, 57), Воўчанка, Жалезьнікаў (к), Шалычаў (Кулеш, 70), Бардукоў.





ЛІЧБЫ


Віталій Шалычаў агадаў першы гол за аршанцаў.


Глеб Жалезьнікаў правёў 143-і паядынак за „Старт“ і апярэдзіў у колькасьці гульняў за клюб Аляксандра Паповіча. Цяпер гэта адзінаасобнае 16-е месца ў сьпісе старажылаў за ўсю гісторыю.


Адначасна з гэтым, Іван Беразун згуляў за аршанцаў 123-і раз і апярэдзіў Васіля Коскіна. Цяпер Іван на 24-м месцы ў згаданым сьпісе.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Тур 16. Старт (Ворша) — Дняпро (Магілёў). Прадмова