Старт (Ворша) — Юні Ікс Лабс (Менск). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Першая сустрэча, якую сёлета аршанцы правядуць на сваім полі. У госьці да блакітна-чорных завітае менскі калектыў, які летась скончыў першынство ў ніжняй частцы табліцы, на 14-й пазыцыі. Гэта невысока, але ня так нізка, як скончылі нашы. Перавага ЮІЛ над „Стартам“ склала 11 пунктаў.
У новым першынстве ЮІЛ пачаў рэзка — 6 пунктамі з 6 магчымых. Тут ёсьць адзін колішні стартавец — Павал Кляньнё — і гуляюць некалькі вядомых імёнаў, напрыклад, Максім Валадзько.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
18 красавіка 33 гады таму (1993), калі наша каманда называлася „Лягмашам“, яна ў Д3 чэмпіянату краіны перамагла на сваім полі рагачоўскі „Дняпро“ зь лікам 3:1. Сустрэча была адметнай тым, што адбылася не на „Лякаматыве“ і не на цэнтральным стадыёне, а на заводзкім полі, то бок на полі без трыбунаў. Аднак адданыя заўзятары прыйшлі на гульню, сабралася каля 200 чалавек. Галы заганялі Аляксандар Паповіч на 65-й хвіліне, Ігар Дзьмітрыевіч на 81-й, а на 84-й рагачовец Ладзінскі адправіў шпурляк ва ўласную браму.
ЯК БЫЛО?
„Юні Ікс Лабс“ праводзіць другі сэзон у І лізе першынства краіны. Адпаведна, каманды сустракаліся толькі двойчы — у леташнім першынстве. Яны абмяняліся гасьцявымі перамогамі. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Юні Ікс Лабс“: 2 сустрэчы, +1=0-1, 1-3
2025 Юні Ікс Лабс — Старт — 0:1
2025 Старт — Юні Ікс Лабс — 0:3
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак адбудзецца ў суботу, 18 красавіка ў Воршы на Мескім стадыёне, пачатак прызначаны на 14-ю гадзіну. Уваход зрабілі вольным.
Коментарі
Дописати коментар