Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Друць (Бялынічы) — Старт (Ворша) — 0:7
Мальцы ўпэўнена крочаць у 1/16 фіналу Кубку Беларусі. Пасьля першай паловы вялі 2:0, ну а ў другой палове спадужнікі рассыпаліся.
Друць (Бялынічы, Д3) — Старт (Ворша, Д2) — 0:7
20 траўня 2026. Бялынічы, стадыён у Ліпавым Гаі. 400 гледачоў.
ДРУЦЬ: Юшкевіч, Дамброў, Вераб'ёў, Коласаў, Старавойтаў, Лыско, Маркаў (Казакоў, 61), Пінегаў, Куляшоў (Дзямідчык, 61), Марушкін (Зьвягаў, 53; Я.Клешчанок, 61)), А.Клешчанок (Дасевіч, 77).
СТАРТ: Краўчанка, Тарбякоў, Стаін (Жалезьнікаў, 46), Дамброўскі (Рудзянок, 46), Пашкевіч, Кулеш (Беразун, 61), Воўчанка, Вехцеў (Ціхаміраў, 61), Камароў, Шалычаў (Булахаў, 71), Бардукоў.
Голы: 0:1 — Воўчанка (38), 0:2 — Шалычаў (42), 0:3 — Вехцеў (53), 0:4 — Пашкевіч (57), 0:5 — Пашкевіч (58), 0:6 — Жалезьнікаў (74, з 11-м.), 0:7 — Пашкевіч (90+2).
ЛІЧБЫ
Іван Беразун у 127-ы раз выйшаў на поле ў складзе „Старту“. Ён дагнаў Аляксея Казарына, яны дзеляць 21-е месца ў сьпісе старажылаў клюбу.
Максім Пашкевіч зрабіў першы хэт-трык у сваёй кар’еры за „Старт“. Агулам гэта 25-ы хэт-трык у гісторыі клюбу. Ён стаў 19-м гульцом блакітна-чорных, які загнаў тры кочаўкі за адну сустрэчу.
Хэт-трык Пашкевіча першы для стартаўцаў за 7 гадоў. Агулам упершыню за 6 гадоў нехта загнаў больш за два галы за сустрэчу. Апошнім падобным выпадкам быў паядынак зь „Лідай“ 15 лістапада 2020, калі покер аформіў Дзьмітры Ціхаміраў.
Пераможны лік 7:0 — ня самы буйны ў гісторыі „Старту“. Былі ў нас перамогі і ў 8, і ў 9 галоў розьніцы. Што тычыцца лічбаў 7:0, дык яны ў гісторыі сустракаліся некалькі разоў у розных спаборніцтвах. Упершыню стартаўцы перамаглі 7:0 у 1957 годзе, калі разграмілі ў першынстве Воршы „Спартак“. У 1979 годзе блакітна-чорныя з такім лікам расправіліся са смаргоньскай „Вяльлёю“ ў першынстве БССР. Празь 10 гадоў, у 1989-м адроджаны „Старт“ у мескім першынстве разграміў „Лякаматыў“. У 2016-м у першынстве Беларусі аршанцы не пакінулі з такім лікам шанцаў на паратунак „Ашмяне“. У тым жа годзе ў Кубку краіны Мальцы разьбілі ЮАС з Жыткавічаў.

Коментарі
Дописати коментар