Астравец — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Астравец“ пачаў сэзон на школьную адзнаку „задавальняе“, дружына, як і стартаўцы, у сярэдзіне табліцы. Да 6-га туру аршанцы падыходзяць з запасам на 1 пункт большым за спадужніка.


Апошнія гады „зялёна-белыя“ былі частым адрасам, куды ад слабых умоваў у „Старце“ шыбавалі гульцы. Да „ядравікоў“ свайго часу паехаў былы капітан стартаўцаў Уладзіслаў Знак, яшчэ некалькі гульцоў. У цяперашнім складзе клюбу, які ачольвае колішні трэнэр барысаўскага БАТЭ Іван Мігаль, двое былых гульцоў „Старту“ — Арцём Гонжураў (40 гульняў і 4 галы ў Воршы) і Мацьвей Каліноўскі (12/2). Каліноўскі гуляе ў аснове, Гонжураў выходзіць на замену.


У папярэдняй сустрэчы „Астравец“ „гарэў“ у Пінску 0:2, аднак здолеў пазьбегчы паразы — 2:2. Аршанцы заслужана прагулялі „Слоніму“ 0:2.


Дарэчы, заўважым, што абанэмэнты на гэты сэзон у Астраўцы каштуюць 60 рублёў, ільготныя для студэнтаў і пэнсіянэраў па 30 рублёў. Толькі сваю старонку ў сеціве астраўчане чамусьці занядбалі. У сацыяльных сетках пішуць, а вось на сайце не. У Воршы, на жаль, клюб яшчэ не прыйшоў да такога важнага кроку, як продаж сэзоннай карткі.




ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

8 траўня 55 гадоў таму (1971) ў першынстве Беларусі „Старт“ без прапушчаных галоў перагуляў магілёўскі „Мэталюрг“ 2:0, абедзьве кочаўкі загнаў Леанід Барэйша, на 15-й і 75-й хвілінах.


У гэты ж дзень, толькі праз 40 гадоў (2011) „Старт“ эфэктна перамог менскі „Партызан-ІІ“ у гасьцях 3:2. Хэт-трык на свой рахунак запісаў Мікалай Кітаёў, зрабіўшы гэта на 31-й, 40-й і 48-й хвілінах. Гэта быў другі і апошні выпадак, калі Кітаёў агадаў браму тры разы ў адной гульні.


ЯК БЫЛО?

Аршанцы толькі аднойчы перамагалі „ядравікоў“. Падрахунак супрацьстаяньня „Старт“ — „Астравец“: 8 сустрэчаў, +1=2-5, 14-20

2022 Старт — Астравец — 1:3

2022 Астравец — Старт — 2:0

2023 Старт — Астравец — 0:1

2023 Астравец — Старт — 4:4

2024 Старт — Астравец — 1:1

2024 Астравец — Старт — 0:5

2025 Астравец — Старт — 6:2

2025 Старт — Астравец — 1:3


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 8 траўня, у Астраўцы. Пачатак а палове на шостую вечару.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны