Заўзятары на гульнях у Кубку Беларусі з удзелам „Старту“ (Ворша). Лічбы

Стартаўцы правялі ўжо дзясяткі гульняў у нацыянальным кубку Беларусі. Час паглядзець, якія сустрэчы з удзелам Мальцаў выклікалі высокую зацікаўленасьць заўзятарскага асяродзьдзя, а якія не прывабілі на трыбуны шырокае публікі.



Найбольшая колькасьць: 4500 (Тарпэда Жодзіна — Старт, першая сустрэча фіналу Кубку БССР 1971). Сустрэча скончылася для аршанцаў бясслаўна. Пры тых умовах ужо выхад у фінал быў для аршанцаў выдатным дасягненьнем. Кляса жодзінцаў у фінале выявілася вышэйшай за нашу — 4:0.



Найменшая колькасьць: 50 (Будаўнік Капыль — Старт, 1/32 фіналу 2020/2021). Блакітна-чорныя без асаблівых праблемаў перагулялі капылянаў і пакрочылі ў наступную стадыю.




Такім чынам, абодва найбольш і найменш наведаныя гульні блакітна-чорных у нацыянальным кубку прыпалі на гасьцявыя сустрэчы. А што ж у Воршы?


Найменш „Старт“ сабраў у кубку-2006/07, калі на гульню стадыі 1/32 фіналу зь нясьвіскім „Верасам“ прыйшлі толькі 100 гледачоў. Аршанцы прагулялі 1:2 спадужнікам, якія тады выступалі на лігу вышэй за нас.



Ультрас нясьвіскага Верасу на выправе ў Капыль, 2014 год


Найбольшая колькасьць была зафіксаваная ў пратаколе, натуральна, яшчэ ў 1971-м у фінале, тады на сустрэчу ў адказ з жодзінскім „Тарпэда“ прыйшлі 3000 заўзятараў. Стартаўцы зрабілі ўсё, каб адгуляць „-3“, атрыманыя ў першай сустрэчы. Але ня здолелі і зноў прагулялі, гэтым разам 1:2.



Наша каманда ня носіць званьня кубкавага байца. Вельмі рэдка ёй удаецца прарвацца ў далёкую стадыю. Магчыма, калі адбудзецца новы рэдкі прарыў, мы наблізімся да найлепшых паказьнікаў у ліку заўзятараў на стадыёне.


Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?