Старт (Ворша) — Мінск-ІІ — 0:4

Што тут скажаш, што тут раскажаш. Некалькі тураў таму Дзьмітры Суздальцаў гаварыў, што каманда будзе дадаваць, але выяўляецца, што толькі страчвае. Ягор Кудзінаў прыйшоў з "Астраўца", але на гэтую сустрэчу ня быў заяўлены.

Нашай дружыны ўжо не хапае нават годна адказаць слабому "Мінску-ІІ", які й сёньня нічога не паказаў, проста мы былі неймаверна слабымі. Што ж, у статыстычных разьліках нам давядзецца падлічваць чарговыя рэкордныя сэрыі паразаў і прапушчаных галоў. Больш сказаць наконт гульні няма чаго.



СТАРТ: Краўчанка, Тарбякоў, Беразун (Камароў, 62), Бабчанок, Стаін (Рудзянок, 30), Пашкевіч, Воўчанка (Булахаў, 81), Вехцеў (Кулеш, 62), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.






ЛІЧБЫ

У нашай каманды ўжо 6 гульняў безь перамог і 3 паразы запар.

Іван Беразун правёў у кашулі "Старту" 133-і паядынак і апярэдзіў Андрэя Скараціна і Ўладзіслава Знака. Цяпер Іван ужо ў першай дваццатцы сьпісу старажылаў клюбу за ўсю гісторыю.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку

У выканкаме думаюць, як збаёдаць каманду