Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Пасьля дзевяці тураў „Ніва“ мае 13 пунктаў, „Старт“ 10. Па паразе зь менскім СКА-1938 у папярэднім туры галоўны трэнэр нашай каманды Дзьмітры Суздальцаў адзначаў, што ідзе „з высока ўзьнятай галавой“. Словы паўабаронцы Бардукова падобныя да трэнэрскіх, наракаюць на рэалізацыю, але абяцаюць дадаваць і цешыць заўзятараў вынікамі. З кім, як не з суседам у табліцы паказаць свой поступ? На двары 10-ы тур і час паказваць, на што каманда сапраўды здольная. Дзьве запар паразы, няхай і ад рэяводаў табліцы, нікога ня ўсьцешылі. У Доўбізьне аршанцы мусяць набіраць тры пункты, іначай думкі пра месца ў першай палове табліцы так і застануцца словамі.


У доўбізьненскім калектыве няма гульцоў, якія раней выступалі за „Старт“, затое ёсьць тыя, хто раней прыносіў аршанцам непрыемнасьці ў складзе як „Нівы“, гэтак і іншых клюбаў. Узначальвае каманду Павал Яўсеенка, вядомы ў мінулым абаронца клюбаў Вышняе лігі жодзінскага „Тарпэда“, „Гомлю“ і іншых.



Дзьмітрыю Суздальцаву і Васілю Дзятлаву ёсьць пра што задумацца, праўда?


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

20 гадоў таму, 7 чэрвеня 2006 году наша каманда, тады пад назвай „Ворша-Белаўтасэрвіс“, у Козенках у сустрэчы ІІ лігі разграміла мясцовае „Палесьсе“ 5:0. Дублі зрабілі Ўладзіслаў Вушынскі і Аляксандар Радзькоў, яшчэ адзін гол агадаў Аляксей Акацьеў.



брама стадыёну Палесьсе ў Козенках, 2010 год. Здымак Радыё Аршыца

ЯК БЫЛО?

Зь „Нівай“ стартаўцы сустракаліся шэсьць разоў, і ніводнага не перамаглі. Але, што адметна, ва ўсіх сустрэчах агадвалі абедзьве каманды. Падрахунак сустрэчаў „Старт“ (Ворша) — „Ніва“ (Доўбізна): 6 сустрэчаў, +0=2-4, 8-16


2023 Старт — Ніва — 1:1

2023 Ніва — Старт — 3:1

2024 Старт — Ніва — 3:5

2024 Ніва — Старт — 1:1

2025 Ніва — Старт — 2:1

2025 Старт — Ніва — 1:4


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча пройдзе ў Доўбізьне ў нядзелю, 7 чэрвеня. А 14-й прагучыць першы сьвісток.

Коментарі