Стары ліст Рувіма Аўцына з прыкладзенымі пратаколамі

На стадыёне ў час гульні сярод спагадачоў мала хто здагадваецца, што зробяць пасьля гульні арбітры. Запоўняць пратакол! Для большасьці заўзятараў гэтая рэч невядомая, яны бачылі яе толькі ў скарочанай форме на адмысловых бачынах у Сеціве. Для журналістаў зазвычай гэта дакумэнт-аднадзёнка — выкарыстаць пры рыхтаваньні артыкулу да публікацыі.


Затое для гісторыкаў ножнага шпурляку пратакол можа праліць сьвятло на факты, запоўніць статыстычныя прагалы, зьняць фарбу фанабэрыі вэтэрана з сапраўдных падзей.


Дасьледнікі гісторыі БССР сутыкаліся з тым, што ў архівах рознага роўню няма соцень пратаколаў сустрэчаў у 1960-я, 1980-я гг. Ёсьць страх, што іх папросту выкінулі на сьметнік. Ґазэтныя публікацыі ня могуць запоўніць столькі прагалаў. Так што калі вы ня бачыце, напрыклад, у нашай кнізе аўтараў аршанскіх галоў і складу, гэта ня значыць, што мы забыліся іх упісаць — іх папросту не захавалі архівы…


🔬ліст Рувіма Аўцына ў Менск, да якога ён дадаў пратаколы пераходных сустрэчаў „Працы“ і „Лякаматыву“ ў 1951 г.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку