Старт (Ворша) — Мінск-ІІ. Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

Складана нешта гаварыць большае за тое, што ўжо 5 гульняў наша каманда не перамагала. Апошні тур пра нечакана хуткі заняпад формы аршанцаў сьведчыць найбольш красамоўна — гасьцявая параза ў Асіповічах, дзе мясцовая каманда да таго набрала толькі 1 пункт у 11 турах. У дублёравага складу „Мінску“ ўсё яшчэ горай у табліцы, хаця ў мінулым туры пункты былі блізка — на сваім полі „месьцічы“ прагулялі пінскай „Хвалі“, што набірае тэмп, толькі 1:2.


Прагуляць камандзе Сяргея Крата будзе чарговым правалам нашай дружыны, хочацца верыць, што гэтага не адбудзецца. У нашай каманды адсутнічае праз траўму Агееў, ня ўсё ў парадку зь Вехцевым і Ціхаміравым.


Спадужнікі адлічваюць гісторыю ад Футбольнай школы майстэрства, паўсталай у 1954 годзе. Сёлета чырвона-сінія ўжо адсьвяткавалі 72-годзьдзе. Наш клюб старэйшы на тры гады і падобных буйных ператварэньняў не перажываў, заўсёды гуляючы за заводы і места.



Сустрэча аршанцаў зь "Мінскам-ІІ" у 2025 годзе


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

28 чэрвеня 45 гадоў таму (1981) „Старт“ у першынстве Воршы прагуляў „Лякаматыву“ 1:3.


У гэты ж дзень 5 гадоў таму (2021) стартаўцы здабылі першую ў гісторыі вікторыю над магілёўскім „Дняпром“ у заліковых сустрэчах. У гульні І лігі першынства блакітна-чорныя ўпэўнена перагулялі магілёўцаў 3:1. Браму гасьцей агадалі Вераб’ёў і Захараў, а яшчэ адну кочаўку „Дняпро“ загнаў у сваю браму сам.



У сустрэчы стартаўцаў з магілёўцамі, 28 чэрвеня 2026 году


ЯК БЫЛО?

„Мінск-ІІ“ раней ужо выступаў у „асноўным“ рэспубліканскім першынстве і сустракаўся з аршанцамі не аднойчы. Упершыню гэта адбылося ў 2007-м годзе ў гульнях ІІ лігі, тады па выніках сэзону сталічныя шпурляры сталі апошнімі, 16-мі, а наш клюб фінішаваў 13-м. Але, нягледзячы на апошняе месца, фэдэрацыя пакінула „Мінск-ІІ“ у лізе на наступны год. У тым сэзоне сталічная каманда ўжо апярэдзіла нашую на адно месца, 11-е супраць 12-а сярод 16 камандаў. А вось на наступны год каманда ў ІІ лізе ўжо не выступала. Яна вярнулася туды ў 2012-м. Адметна тое, што да мінулага жніўня ў кожным з праведзеных паядынкаў была мінімум адна каманда, якая не заганяла галоў. Вельмі блізка да гэтага было й летась, але аршанцы ў хатняй сустрэчы прапусьцілі ўдарную контратаку на 90+6 хвіліны і страцілі два пункты. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Мінск-ІІ“: 8 сустрэчаў, +3=2-3, 4-7


2007 Мінск-ІІ — Старт — 2:0

2007 Старт — Мінск-ІІ — 1:0

2008 Старт — Мінск-ІІ — 0:1

2008 Мінск-ІІ — Старт — 0:0

2012 Старт — Мінск-ІІ — 1:0

2012 Мінск-ІІ — Старт — 3:0

2025 Мінск-ІІ — Старт — 0:1

2025 Старт — Мінск-ІІ — 1:1


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча пройдзе на цэнтральным стадыёне Воршы ў нядзелю, 28 чэрвеня. А 14-й прагучыць першы сьвісток.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Тур 16. Старт (Ворша) — Дняпро (Магілёў). Прадмова