Кубак Беларусі. 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Нафтан (Наваполацак). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Аршанцы на 14-й пазыцыі ў першынстве І лігі. „Нафтан“ гуляе на лігу вышэй, але пакуль усё паказвае на тое, што без капітальнага ўзмацненьня ўлетку каманда зноў вылеціць да аршанцаў у Д2. Пакуль у навапалачанаў толькі 6 пунктаў у 14 сустрэчах і апошняе месца ў табліцы. Каманда Аляксандра Храпкоўскага працягвае губляць шпурляроў і ў ліпені.
У Кыргызстан у места Качкор-Ата ў мясцовы „Нэфтчы“ адправіліся брамнік Дзьмітры Харытонаў і абаронца Мікіта Кастамараў. З аднаго нафтавага клюбу ў другі, замежны. Абодва — нядаўнія гульцы „Старту“. У Харытонава 61 паядынак і 100 прапушчаных галоў за аршанцаў, у Кастамарава 22 паядынкі.
У складзе „нафтавікоў“ засталіся яшчэ трое гульцоў, якім знаёмая Ворша. Гэта гульцы сярэдняе лініі Аляксандар Александровіч (34/1), Яўген Зямко (50/5) і Ільля Селязьнёў (11/2). Кожны зь іх запомніўся аршанскім заўзятарам, Зямко дык наогул двойчы прыходзіў у наш клюб і пакінуў па сабе заўважны даробак, быў адным з найлепшых.
„Нафтан“ фаварыт сустрэчы прынамсі таму, што „Старт“ зусім ня ўмее гуляць кубкавыя паядынкі. Апошнія гады толькі пацьвярджалі гэта. З сэзону 2017/18, то бок ужо дзевяць разыгранак блакітна-чорныя не праходзілі ў стадыю 1/8 фіналу Кубку краіны. „Нафтан“ у мінулай разыгранцы выбыў ужо на стадыі 1/8 фіналу, але прагуляў ён будучаму ўладальніку — БАТЭ.
Агулам жа „Нафтан“ двойчы, у 2009 і 2012 здабываў Кубак Беларусі. Стартаўцы гулялі ў фінале ў 1971-м, яшчэ ў савецкую эру, а ў эпоху Незалежнасьці ніколі не выходзілі нават у ¼ фіналу.
Сустрэча стане юбілейнай, 55-й для нашых Мальцаў у кубках рэспублікі.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
19 ліпеня ў Кубку Беларусі „Старт“ ужо гуляў. Толькі гэты ўспамін непрыемны. 11 гадоў таму (2015) у гэты дзень аршанцы прагулялі жодзінскаму „Тарпэда-БелАЗ“ дома 0:5. Тады кубкавая стадыя 1/16 фіналу ўбірала два паядынкі. У гульні ў адказ наша каманда прагуляла яшчэ больш безапеляцыйна — 1:11, атрымаўшы найбуйнейшую ў сваёй гісторыі паразу.
А ў той, першай гульні, дзьве кочаўкі ў нашу браму загнаў Дземідовіч, яшчэ па голе Дацэнка, Вячаслаў Глеб і Сялява. „Прыстойны“ лік 0:1 пасьля першай палове павярнуўся чатырма галамі ў другой. На трыбунах было 2100 гледачоў — недасягальны сёньня паказьнік.
ЯК БЫЛО?
Гісторыя ўзаемінаў аршанцаў з навапалачанамі вельмі доўгая, у наступным годзе будзе ўжо 60 гадоў, як каманды сустракаюцца ў заліковых сустрэчах. Выразную перавагу маюць нафтавікі. Падрахунак процістаяньня „Старту“ з „Нафтанам“: 35 сустрэчаў, +9=4-22, 29-62
1967 Нафтавік* — Старт — 3:1
1967 Старт — Нафтавік — 0:1
1970 Старт — Дзьвіна — 3:1
1970 Дзьвіна — Старт — 0:1
1974 Старт — Нафтавік — 2:0
1974 Нафтавік — Старт — 0:1
1984 Старт — Дзьвіна — 0:1
1984 Дзьвіна — Старт — 1:1
1985 Дзьвіна — Старт — 3:1
1985 Старт — Дзьвіна — 1:2
1986 Дзьвіна — Старт — 3:0
1986 Старт — Дзьвіна — 0:1
1987 Старт — Камунальнік — 1:3
1987 Камунальнік — Старт — 3:0
1991 Старт — Нафтан — 1:2
1991 Нафтан — Старт — 3:2
1992 (в) Нафтан — Старт — 1:0
1992/93 Старт — Нафтан — 0:0
1992/93 Нафтан — Старт — 0:0
1993/94 Нафтан — Старт — 5:0
1993/94 Старт — Нафтан — 2:1
1994/95 Нафтан-Дэвон — Старт — 3:0
1994/95 Старт — Нафтан-Дэвон — 1:4
1995 Дзьвіна-Белкон — Старт — 0:2
2018 Старт — Нафтан — 1:3
2018 Нафтан — Старт — 1:0
2019 Нафтан — Старт — 2:4
2019 Старт — Нафтан — 0:0
2020 Старт — Нафтан — 0:2
2020 Нафтан — Старт — 3:0
2021 Нафтан — Старт — 3:1
2021 Старт — Нафтан — 1:2
2021 Нафтан — Старт — 0:1
2022 Старт — Нафтан — 1:0
2022 Нафтан — Старт — 5:0
*Для зручнасьці пішам каманду супернікаў пад назвамі, якія выкарыстоўваліся ў розныя гады, аршанцы заўжды фігуруюць у пераліку пад гістарычнай назвай.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 19 ліпеня на аршанскім мескім стадыёне. А 16:30 прагучыць першы сьвісток.

Коментарі
Дописати коментар