У 1/8 Кубку Беларусі згуляем з БАТЭ
Мы вельмі чакалі БАТЭ ў Кубку тады, калі ён быў на вяршыні і штогод гуляў у ЛЧ. Але дачакаліся толькі тады, калі барысаўскія ў зоне вылету і маюць дзясяткі цяжкасьцяў.
Аршанцам будзе ўсё адно вельмі складана.
Спадарыні і спадары, БАТЭ (Барысаў) — наш спадужнік у 1/8 фіналу!
Насамрэч, тое, што гульня 1/8 супраць БАТЭ адбудзецца пазьней за асноўную частку паядынкаў стадыі, на карысьць абодвум клюбам. Барысаўчанам, бо пасьля альбанскага „Эльбасані“ яны засяродзяцца на швайцарскім „Сьёне“ ў эўракубках, а таксама будуць вырашаць пытаньні выжываньня ў Вышняй лізе. Аршанцам, бо Мальцы здолеюць перавесьці дух і падрыхтавацца да сустрэчы з БАТЭ як фізычна, гэтак і тактычна.
Commenti
Posta un commento