Юні Х Лабс — Старт — 0:0
Ніякае бяды, адылі хутчэй кожная з камандаў траціць пункты, а не набывае.
СТАРТ: Валадзькоў, Бардукоў, Шалычаў, Жалезьнікаў (к), Кудзінаў (Беразун, 73), Стаін (Воўчанка, 89), Александровіч, Ціхаміраў (Пашкевіч, 46), Бабчанок, Тарбякоў, Быкаў.
ЛІЧБЫ
Абедзьве сустрэчы зь ЮІЛ у гэтым першынстве скончыліся ўнічыю.
Глеб Жалезьнікаў правёў 161-ы паядынак за клюб і пакінуў за сьпінаю Ігара Асіпенку.
Іван Беразун запісаў на свой рахунак 138-ы паядынак за „Старт” і перагнаў зорку мінуўшчыны — Віктара Доўгага.
Мікіта Воўчанка згуляў 124-ы паядынак за клюб і дагнаў Ігара Дзьмітрыевіча з гэтым паказьніку.
Толькі ў трэці раз за сэзон аршанцы захавалі браму непрыступнай. Прычым шторазу гэта адбывалася на выправе — у сябе дома Мальцы прапускаюць у кожнай гульні.
„Сухіх” гульняў аршанская абарона не выдавала з 20 траўня, калі ў Кубку Беларусі разграміла бялыніцкую „Друць” 7:0. Амаль тры месяцы!
Дарэчы, апошняю хатняю гульнёю без прапушчаных галоў у арганцаў была сустрэча супраць „Слоніму” (3:0), якая прайшла 18 траўня 2025 году. Год і амаль тры месяцы таму!

Commenti
Posta un commento