Старт (Ворша) — Маладэчна — 0:3

Гуляць з „Маладэчнам“ мы ня ўмеем. Слабая сустрэча, безь вялікіх рашэньняў у наступе і разваленай гульнёй у абароне. Сярэдняя лінія праламілася пад настойлівасьцю гасьцей. Зусім няўдалы выступ Стаіна, Тарбякова, шмат памылак.


Невядома, куды адпраўляць цікуноў, каб знайсьці ўзмацненьне яшчэ гэтым летам. Магчыма, пара замяніць Тарбякова Воўчанкам, даць адпачынак Бардукову. Адылі вызначаць гэта будуць трэнэры. Сяньня каманда выглядала стомленай і негатовай да хуткасьцяў „зялёна-белых“.


СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў (Беразун, 70), Бабчанок (Страбцоў, 83), Александровіч, Стаін (Рудзянок, 56), Пашкевіч (Ціхаміраў, 56), Кудзінаў (Кулеш, 56), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.



ЛІЧБЫ

Аршанцы ня могуць загнаць ніводнага голу маладэчанцам ужо 4 сустрэчы запар.


5-я параз запар у гульнях супраць „Мола“.


Наша каманда прагуляла гэтаму супару ў сёлетнім першынстве з аднолькавым лікам 0:3 як у гасьцях, гэтак і дома.


Глеб Жалезьнікаў правёў 160-ю сустрэчу за „Старт“. У колькасьці праведзеных гульняў цяперашні капітан каманды дагнаў Ігара Асіпенку, паўабаронцу 2000-х гг. Цяпер Жалезьнікаў-малодшы і Асіпенка падзяляюць 14-е месца ў сьпісе старажылаў клюбу за ўсю гісторыю.


Іван Беразун правёў 137-ю гульню за аршанцаў. Апорнік дагнаў у колькасьці сустрэчаў за стартаўцаў Віктара Доўгага. Цяпер яны на 17-м месцы ў сьпісе за ўсю гісторыю.


Аршанцы тройчы сустракаліся з „Маладэчнам“ 10 жніўня, і ва ўсіх выпадках зазналі паразы. 1:3 у 1952-м, 1:2 у 1974-м і 0:3 у 2026-м.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку