Старт (Ворша) — Маладэчна. Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Зноў стартаўцы гуляюць не на выходных, ужо трэцяя гульня запар прыходзіцца на будны дзень. Маладэчанская дружына рухаецца па першынстве настолькі непрадказальна, што прадугледзець нейкі вынік зь ейным удзелам цяжка. У папярэднім туры „Маладэчна“ разышлося мірам з „Хваляй“ зь Пінску 2:2. Каманда ўжо выкарыстала ледзь не чатыры дзясяткі гульцоў, і цяпер, здаецца, вяртаецца на шлях ісьціны. Але бодак малавата, „Мола“ мае іх 26, а „Старт“ 21, прычым аршанцы маюць на гульню меней.
на здымку каманда места Маладэчна — чэмпіёнка Маладэчанскай вобласьці 1958 году. Праз два гады вобласьць скасуюць, адпаведна, скончыцца й гісторыя першынстваў Маладэчанскай вобласьці
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Цікава, што аршанцы ўжо двойчы дагэтуль сустракаліся 10 жніўня са сваімі супарамі з Маладэчны. У 1952-м годзе наша „Праца“ прагуляла дома 1:3 маладэчанскаму „Дынама“. Браму „міліцыянтаў“ агадаў Яўген Крэль.
Наступная сустрэча 10 жніўня адбылася праз 22 гады, у 1974-м. Аршанцы й тады прагулялі — маладэчанская дружына ўжо называлася „Сэленай“, а лік быў 1:2. Гол у аршанцаў быў на рахунку Анатоля Ярмошына.
Роўна 30 гадоў таму, 10 жніўня 1996 году, наш клюб, тады пад назовам „Максім-Лягмаш“ езьдзіў на выправу ў Гародню да клюбу „Кардан-Флаерз“. Аршанцы перамаглі 2:1, на 50-й хвіліне з карнага боцу трапна прабіў Сяргей Лук’янчыкаў, а на 60-й гол загнаў Віктар Шамбоўскі.
ЯК БЫЛО?
У апісаньні сустрэчаў мінуўшчыны пакідаем назву маладачанскага клюбу той, якой яна была на момант паядынку, у аршанцаў паўсюль пішам гістарычную назву „Старт“. Мала з кім аршанцы сустракаліся настолькі часта, як зь “зялёна-белымі”.
Падрахунак процістаяньня „Старту“ з „Маладэчнам“: 54 сустрэчы, +15=13-26, 77-89
1952 Старт — Дынама — 1:3
1952 Старт — Дынама — 1:2
1957 Старт — Маладэчна — 3:1
1957 Маладэчна — Ворша — 1:3
1959 Старт — Фабрыка гармонікаў — 7:2
1960 Станкабудаўнік — Старт — 2:3
1960 Старт — Станкабудаўнік — 0:4
1974 Старт — Сэлена — 1:2
1974 Сэлена — Старт — 2:1
1975 Сэлена — Старт — 0:0
1975 Старт — Сэлена — 1:0
1977 Старт — Сэлена — 1:1
1977 Сэлена — Старт — 3:0
1978 Старт — Сэлена — 2:1
1978 Сэлена — Старт — 3:1
1981 Старт — Мэталіст — 2:3
1981 Мэталіст — Старт — 1:1
1982 Мэталіст — Старт — 0:0
1982 Старт — Мэталіст — 6:2
1983 Старт — Праца — 3:1
1983 Праца — Старт — 1:0
1984 Праца — Старт — 2:0
1984 Старт — Праца — 4:2
1985 Старт — Праца — 2:0
1985 Праца — Старт — 0:0
1992/93 Старт — Электрамодуль — 3:0
1992/93 Электрамодуль — Старт — 0:0
1993/94 Электрамодуль — Старт — 1:1
1993/94 Старт — Электрамодуль — 0:0
2000 Маладэчна — Старт — 1:1
2000 Старт — Маладэчна — 0:2
2006 Маладэчна — Старт — 2:0
2006 Старт — Маладэчна — 1:1
2007 Маладэчна — Старт — 2:1
2007 Старт — Маладэчна — 5:1
2008 Маладэчна — Старт — 1:1
2008 Старт — Маладэчна — 0:2
2009 Старт — Маладэчна — 1:2
2009 Маладэчна — Старт — 4:0
2010 Старт — Маладэчна — 0:1
2010 Маладэчна — Старт — 7:3
2011 Забудова — Старт — 0:0
2011 Старт — Забудова — 1:2
2012 Маладэчна — Старт — 4:1
2012 Старт — Маладэчна — 2:2
2013 Маладэчна — Старт — 1:5
2013 Старт — Маладэчна — 2:1
2022 Маладэчна — Старт — 2:1
2022 Старт — Маладэчна — 1:2
2023 Маладэчна — Старт — 1:3
2023 Старт — Маладэчна — 1:2
2024 Маладэчна — Старт — 2:0
2024 Старт — Маладэчна — 0:1
2025 Маладэчна — Старт — 3:0
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў панядзелак, 10 жніўня, на мястовым стадыёне Воршы. А 18-й прагучыць стартавы сьвісток.

Commenti
Posta un commento