Юні Ікс Лабс – Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Хадзілі чуткі пра
тое, што ЮІЛ мае намер змагацца за выхад у Вышнюю лігу, але насамрэч займае на
пачатку другога кола толькі 15-ы радок, адстаючы на 1 бодку ад аршанцаў.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
15 жніўня 55 гадоў
таму (1971) “Старт” правёў гульню ў адказ у паўфінале Кубку БССР. У Менску на
стадыёне ДБК аршанцы згулялі ўнічыю з “Авіярамзаводам” 0:0 і прайшлі ў фінал. У
першай сустрэчы была перамога 1:0. Цудоўныя імгненьні нашага летапісу!
45 гадоў таму
(1981) у паядынку першынства БССР стартаўцы перамаглі дома віцебскі “Тэхноляг”
2:1. Галы агадалі Маргалкін і Астапаў.
5 гадоў таму (2021) у гэты дзень аршанцы перагулялі ў гасьцях “Ліду” 2:0. Галы на рахунку Корзуна і Жалезьнікава.
ЯК БЫЛО?
„Юні Ікс Лабс“ праводзіць другі сэзон у І лізе першынства
краіны. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Юні Ікс Лабс“: 3 сустрэчы, +1=1-1, 3-5
2025 Юні Ікс Лабс — Старт — 0:1
2025 Старт — Юні Ікс Лабс — 0:3
2026 Старт – Юні Ікс
Лабс – 2:2
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак адбудзецца ў суботу, 15 жніўня, у спартовым комплексе “Груганы” ў Менску, вуліца
Сярова, 18. А 17:00 стартавы сьвісток.

Commenti
Posta un commento