Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Прапушчаная гульня 7-га туру. Яна мела адбыцца яшчэ ў сярэдзіне траўня, але тады дынамаўская моладзь паехала на міжнародны турнір,і сустрэчу перанесьлі на няпэўны тэрмін. Як высьветлілася, больш як на тры месяцы.
Менчукі на 11-м месцы, аршанцы на тры радкі ніжэй за іх.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
70 гадоў таму 26 жніўня наш ЗШМ (у будучыні “Старт”) у сустрэчы першынства Воршы перамог зь лікам 2:1 сваіх традыцыйных супараў зь „Лякаматыву”. У тым сэзоне ЗШМ стаў чэмпіёнам.
ЯК БЫЛО?
Свайго часу аршанцы сустракаліся з камандай „Дынама-Юні“, створанай адмыслова пад рыхтаваньне рэзэрвы асноўнай дынамаўскай дружыны. У складзе той каманды ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знакамітай дынамаўскай школы, якія рыхтаваліся на замену аршанцу Пятру Качуру, які блішчэў у асноўным складзе асновы. „Дынама-ІІ“ — проста дубаль, хоць яго сутнасьць як другой каманды менчукоў ясная. Таму паспрабуем правесьці паралелі і вывесьці статыстыку гульняў аршанцаў з „Дынама-Юні“. Цікава, што часта каманды гулялі паміж сабой зь лікам 1:1. У першым коле Ціханаў і Жэстараў загналі дынамаўцам па голе, і аршанцы перамаглі 2:1. Падрахунак процістаяньня „Старту“ з „Дынама-ІІ“: 20 гульняў, +6=7-7, 23-28
1993 Старт* — Дынама-Юні — 0:0
1994 Дынама-Юні — Старт — 1:1
1996 Старт — Дынама-Юні — 2:2
1996 Дынама-Юні — Старт — 3:1
1997 Старт — Дынама-Юні — 0:2
1997 Дынама-Юні — Старт — 1:0
1998 Дынама-Юні — Старт — 1:1
1998 Старт — Дынама-Юні — 2:1
1999 Старт — Дынама-Юні — 1:1
1999 Дынама-Юні — Старт — 1:0
2000 Дынама-Юні — Старт — 1:1
2000 Старт — Дынама-Юні — 4:2
2001 Дынама-Юні — Старт — 1:2
2001 Старт — Дынама-Юні — 3:0
2011 Дынама-ІІ — Старт — 6:0
2011 Старт — Дынама-ІІ — 0:2
2024 Старт — Дынама-ІІ — 1:0
2024 Дынама-ІІ — Старт — 2:2
2025 Старт — Дынама-ІІ — 2:1
2025 Дынама-ІІ — Старт — 2:0
*назва нашай дружыны паўсюль даецца як „Старт“, нягледзячы на афіцыйнае найменьне ў канкрэтны год
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Каманды згуляюць у сераду, 26 жніўня, на аршанскім мястовым стадыёне. Пачатак а 17:30.


Commenti
Posta un commento