Ліда — Старт (Ворша) — 1:0
Дружына вельмі намагалася набраць прынамсі адну бодку, дзейнічала востра на контратаках, шчыльна згуляла ў абароне. Але „Ліда“, якая прагне вярнуцца ў Вышнюю лігу праз чвэрць стагодзьдзя, здабыла перамогу.
Яшчэ адна сустрэча без капітана Глеба Жалезьнікава, які ня трапіў у заяўку. Добры ровень паказаў Арцём Валадзькоў, Мікіты Тарбякоў і Быкаў гэтым разам паказалі шмат зарганізаванасьці. Наша каманда нібы сказала лідзянам: атакуйце, і пабачым, што вы здолееце зрабіць. Лідзяне зрабілі нямала, але стараннасьць, зь якой Мальцы бараніліся і пераходзілі ў свае атакі, заслужыла воплескаў!
СТАРТ: Валадзькоў, Бардукоў, Шалычаў, Кудзінаў (Касьцюковіч, 70; Рудзянок, 85), Стаін, Александровіч, Ціхаміраў, Беразун (Страбцоў, 62), Бабчанок, Тарбякоў, Быкаў.
ЛІЧБЫ
Супары сустрэліся паміж сабою ў 50-ы раз. Такіх працяглых процістаяньняў ня так шмат у беларускім ножным шпурляку.
„Ліда“ выгуляла роўна палову сустрэчаў у „Старту“ — 25 з 50. У аршанцаў значна менш перамог, толькі 14.
„Ліда“ перамагла „Старт“ у 5-ы раз запар.
„Ліда“ дагэтуль толькі аднойчы перамагала на сваім полі аршанцаў зь лікам 1:0. Было гэта ў 2001 годзе.
За апошнія пяць паядынкаў у першынстве „Старт“ агадаў толькі 1 браму. Дзьмітры Ціхаміраў загнаў гол у пратакол у сустрэчы зь менскім СКА-1938 (1:5).
Лік 1:0 сустрэўся ў гульнях „Старту“ толькі ў другі раз за бягучае першынство. Папярэдні раз у 1-м туры, але тады аршанцы былі пераможцамі, перагуляўшы ў гасьцях „Гомель-ІІ“.


Commenti
Posta un commento