Алімпійскі рух лучыць атлетаў розных расаў, нацый, месцаў нараджэньня. Акрамя гэтага шырокага руху існуюць яшчэ нацыянальныя алімпіяды, напрыклад, праводзіцца Макабіяда. У Савецкай Беларусі 1920-х прыйшлі да думкі зарганізаваць заводкі для беларусаў. Прыкладна палова беларусаў у іх удзелу браць ніяк не магла, бо Беларусь тады была падзеленая паміж СССР і Польшчай. Паўстаў звычай праводзіць Усебеларускія алімпіяды. Задума не пражыла доўга, але некалькі спаборніцтваў адбыліся.
Падзеі ІІ Усебеларускай Алімпіяды 1926 году маладасьледаваныя, і хацелася б ведаць пра іх больш. У гэтым тэксьце-аглядзе ня будзе спробы ахапіць усё, будзе толькі знаёмства з асобнымі вынікамі атлетаў з Воршы.
Плякат, выкананы штучым інтэлектам
Менскі Парк культуры і адпачынку (Профінтэрн) 100 гадоў таму, у 1926-м. Зборная Воршы даходзіць да фіналу 1-га неафіцыйнага першынства БССР, якое ладзілі паводле алімпійскае сыстэмы. Падрабязьней мы пісалі тут.
Аршанцаў выпраўлялі ў сталіцу. Апроч папераў, сама паездка была цэлай падзеяй, падарожжа было даўжэйшым за сёньняшняе.
Вырашальная сустрэча ў ножным шпурляку адбылася на месцы цяперашняга парку Горкага, тады парку „Профінтэрн“.
Склад аршанцаў на фінальную сустрэчу не захаваўся, але магчыма, улічваючы часы, што ён ня меў зьменаў у параўнаньні з тэлеграмай. Замены тады не прадугледжваліся.
Ножны шпурляк быў толькі часткай вялікага спартовага сьвята. Падзеі апісвала ґазэта „Зьвязда“.
Рана ж падымалі маладых! Ужо а 6-й трэба было сабрацца каля ФК (не „футбольный“, а „физкультурный“ клуб) на вольныя рухі на Ўсебеларускім сьвяце.

22 жніўня рэдакцыя называе спаборніцтвы „2-й усебеларускай алімпіядай“, пералічвае віды спорту і прадчувае пабіцьцё ранейшых дасягненьняў.
Якраз у той дзень адбыўся фінал. Як бачым, ножны шпурляк ня быў у цэнтры ўвагі, абмежаваліся ягонай паказальнай роляй.
Пры гэтым 25 жніўня арганізатары наважваюцца правесьці таварыскую гульню паміж пераможцамі неафіцыйнага першынства Беларусі і зборнай Менску. На жаль, права згуляць зь менчукамі атрымала зборная Бабруйску, бо ў вырашальнай сустрэчай на першынство яна перамагла Воршу 2:0.

Бабруйчане гуляюць натхнёна і громяць менчукоў 5:0. Ґазэта са скрухай адзначае растрэнаванасьць каманды Менску.
Нагадаем чытачам, што гаворка толькі пра каманды Ўсходняй Беларусі. Заходняя частка нашай зямлі знаходзілася ў складзе Польшчы паводле польска-бальшавіцкай угоды.

26 жніўня паведамляюць пра шэраг перамог аршанцаў!
У 🏀кошыку (муж) пераканаўчая перамога над Магілёвам, у кіданьні 🥏кружала (жан) зборная Воршы 1-я, а ў асабістым заліку найлепей кідае аршанка Паўлоўская. Аршанская зборная перамагае ў 📏скачках у далечыню з разьбегу (жан).
На 4-ы дзень (27 жніўня) становіцца ведама, што мужчынская зборная Воршы ў 🏀кашыкароў прагуляла Віцебску і перамагла Мазыр.
Жанчыны ж перамагаюць і віцяблянак, і мазыранак. Прычым Мазыру Ворша наносіць паразу зь нечуваным лікам 48:1 ❗️
🏀Поступ аршанак у наступным туры затрымлівае Бабруйск (зьвярніце ўвагу, як па-расейску тады запісваюць від: баскет-болл). Мужчынская ж дружына перамагае бабруйчанаў, а Полацак наогул нібы не заўважае — 55:15 ❗️
🧶Аршанка Паўлоўская (на жаль, невядомае ейнае імя) паказвае сябе і ў штурханьні цяжару (ядра). Тады залік ішоў па суме рук.
У 📏скачках у далечыню з разьбегу (бо, як бачыце, быў яшчэ зь месца) ў мужчынаў 🥈срэбра заваяваў аршанец Савіч.
Вось такімі былі некаторыя вынікі тых спаборніцтваў. Дзякуй ґазэце „Зьвязда“, што данесла да нас тыя зьвесткі. Гэта, безумоўна, ня ўсе вынікі ІІ Усебеларускай Алімпіяды, і ня ўсе дасягненьні аршанцаў.
Дарэчы, яшчэ ў час спаборніцтваў у нумары за 1 верасьня 1926 году рэдакцыя абвясьціла, што з новага 1927 году будзе выходзіць цалкам на беларускай мове. І так засталося да сяньня.
Commenti
Posta un commento