Смаргоні — Старт (Ворша) — 1:2

 Сустрэча мала што вырашала для абодвух калектываў. Але перамагчы заўсёды прыемна, асабліва калі агулам першынство не было надта ўдалым.

Загнаць гол удалося хутка і проста, Мікіта Тарбякоў на 5-й хвіліне апярэдзіў супара ў брамніцкай і трапна стрэліў галавой. На 34-й Глеб Жалезьнікаў з дапамогай малога касалёту ад абаронцы загнаў другую кочаўку.

У другой палове смаргоньцы адгулялі адзін мяч. Гаспадары валодалі перавагай, але ні карыстаньне шпурляком, ні аўтар допісаў пра якасьць ежы Какабай, які прыехаў у Смаргоні як адмысловы госьць, не дапамаглі смаргоньцам. Аршанцы перагулялі дружыну сваіх былых трэнэраў Вячаслава Герашчанкі і Мікалая Кітаёва.


СТАРТ: Валадзькоў, Бардукоў, Шалычаў, Жалезьнікаў (Касьцюковіч, 89), Кудзінаў (Страбцоў, 82), Александровіч, Ціхаміраў, Беразун, Бабчанок (к), Тарбякоў, Быкаў.


І гэта яшчэ ў адным з эпізодам Сяргей Гараюцін не паставіў чысты карны ў браму смаргоньцаў за гульню рукой!



ЛІЧБЫ

Стартаўцы перамаглі смаргоньцаў на выправе ўжо ў 8-ы раз. Бадай, больш за каго іншага ў гісторыі.

Мікіта Тарбякоў агадаў для аршанцаў 2100-ю браму супара за ўсю гісторыю заліковых турніраў.

Блакітна-чорныя здабылі 3-ю перамогу запар, паўтарыўшы сэрыі, якія былі 15 ліпеня — 12 жніўня 1978 і 1 жніўня — 28 жніўня 2004. Найдаўжэйшая сэрыя перамог у аршанцаў была 49 гадоў таму, у 1977-м, тады стартаўцы выгулялі 6 запар сустрэчаў.

Мікіта Тарбякоў загнаў галы ў дзьвюх сустрэчах запар, што на ягоным аршанскім адрэзку здарылася ўпершыню.

Затое ў Глеба Жалезьнікава такое ўжо было: у 2020-м, калі ён у двух турах пасьлядоўна агадаў брамы мікашэвіцкага „Граніта“ і сьветлагорскага „Хіміка“, і ў 2021-м, калі ён заганяў галы „Лідзе“ і „Баранавічам“.

Аршанцы заваявалі 10-ю перамогу ў сёлетнім першынстве, пры гэтым 7 зь іх здабытыя на выправе. Стартаўцы працягваюць гуляюць у гасьцях больш пасьпяхова, ніж дома.

Лік 2:1 — улюбёны для стартаўцаў у бягучым сэзоне. Каманда палову сваіх перамог (5) заваявала менавіта з такім лікам!

Мікіта Бабчанок правёў 112-ы паядынак за „Старт“ і апярэдзіў Аляксандраў Чарневіча і Ладзянога, а таксама цяперашняга трэнэра Дзьмітрыя Суздальцава ў колькасьці сустрэчаў за Мальцаў.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку