Старт (Ворша) — Хваля (Пінск). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Хваля“ ў папярэдняй сустрэчы перамагла ў гасьцях „Салігорск“ і цяпер замыкае першую палову табліцы, ідучы 9-й. Аршанцы на 14-м месцы. Па сутнасьці, нічога нікому ўжо ня трэба. Да таго ж, стартаўцы выдаткавалі ўсе сілы ў кубкавым змаганьні з БАТЭ, калі ледзь не прайшлі ў ¼ фіналу Кубку Беларусі.


Адзіным штуршком да дзеяньняў тут могуць быць родныя трыбуны, зь якімі блакітна-чорныя разьвітаюцца да вясны, бо сустрэча зь пінчукамі апошняя хатняя ў першынстве.



БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ

Упершыню аршанцы правялі заліковы паядынак 15 лістапада ў 1997 годзе ў Рагачове. Тады ўжо пад назвай „Ворша“ наша каманда білася ў завыжыванцы да сама апошняга туру. Дзьве пуцёўкі ў Вышнюю лігу здабылі „Гомель“ і барысаўскі БАТЭ. Аршанцы маглі пайсьці ў процілеглым кірунку. Але, на шчасьце, у заключным туры наша каманда разграміла рагачоўскі„Дняпро“ 6:1. Дубальты Правалінскага і Рыбакова, гол Школы і рэалізацыя карнага Русецкім.

Да таго, апошняга, туру стартаўцы за ўсё першынство не заганялі больш за тры мячы ў браму супараў, а тут дык адразу шэсьць!


Нагадаем, што наш легендарны стралец Сяргей Школа ўжо чатыры гады лічыцца зьніклым бязь вестак ува Ўкраіне. У нашым дзёньніку можна прачытаць пра гэта.


Тады ж, у 1997-м, Школа агадаў браму рагачоўцаў, за якіх таксама выступаў, на 61-й хвіліне. Тая вікторыя дапамагла блакітна-чорным захаваць месца ў І лізе, на вылет у выніку адправіўся віцебскі „Лякаматыў“ — другая каманда віцяблянаў, аснова якіх тады гуляла ў Вышняй лізе з постфіксам „96“.


ЯК БЫЛО?

Каманды звычайна б’юцца да апошняга. Рэдкі матч завяршаецца з нулём галоў аднаго з супараў, зазвычай заганяюць абодва. Падрахунак процістаяньня „Старту“ зь пінскай „Хваляй“*: 38 сустрэчаў, +11=5-22, 44-67


1952 Дом афіцэраў — Старт — 3:1

1952 Дом афіцэраў — Старт — 2:0

1972 Старт — Прыпяць — 1:0

1972 Прыпяць — Старт — 0:0

1982 Машынабудаўнік — Старт — 2:0

1982 Старт — Машынабудаўнік — 2:0

1985 Машынабудаўнік — Старт — 2:1

1985 Машынабудаўнік — Старт — 3:1

1996 Старт — Камунальнік — 2:1

1996 Камунальнік — Старт — 1:2

1997 Пінск-900 — Старт — 3:2

1997 Старт — Пінск-900 — 2:3

1998 Старт — Пінск-900 — 0:3

1998 Пінск-900 — Старт — 2:0

1999 Старт — Пінск-900 — 2:1

1999 Пінск-900 — Старт — 0:3

2004 Старт — Пінск-900 — 1:2

2004 Пінск-900 — Старт — 3:1

2017 Старт — Хваля — 0:1

2017 Хваля — Старт — 5:1

2018 Старт — Хваля — 3:0

2018 Хваля — Старт — 1:1

2019 Хваля — Старт — 2:0

2019 Старт — Хваля — 0:0

2020 Хваля — Старт — 2:3

2020 Старт — Хваля — 3:2

2021 Хваля — Старт — 1:0

2021 Старт — Хваля — 0:1

2021 Хваля — Старт — 2:1

2022 Старт — Хваля — 2:2

2022 Хваля — Старт — 2:3

2023 Хваля — Старт — 3:2

2023 Старт — Хваля — 0:1

2024 Хваля — Старт — 3:0

2024 Старт — Хваля — 1:1

2025 Хваля — Старт — 5:1

2025 Старт — Хваля — 3:2

2026 Хваля — Старт — 3:1


*у розныя гады абедзьве каманды насілі розныя назвы. У назьве суперніка гэта адлюстравана, у аршанцаў для большай зручнасьці, паўсюль напісана гістарычнае імя „Старт“.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча прызначаная на 14:00 на Мястовым стадыёне Воршы ў нядзелю, 15 лістапада.


Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку