Post

І ліга. Тур 9. Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў). Прадмова

Immagine
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ У барысаўскіх дублёраў 17 пунктаў, а ў «Старту» толькі 7. Відавочна, што выхаванцы адной з найлепшых школаў ножнага шпурляку краіны, адабраныя з усёй краіны, выглядаюць салідна і будуць фаварытамі сустрэчы. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 1 чэрвеня аршанцы ўжо гулялі з барысаўскім клюбам. Тады гэта быў 1958 год, каманды выступалі як зборныя местаў. Барысаў перамог Воршу 4:0. Пра той матч вядома, што гульня адбылася на барысаўскім полі вельмі дрэннай якасьці, а барысаўчане, нягледзячы на гульнявую перавагу, адзначыліся яшчэ і грубасьцю. ЯК БЫЛО? З другой камандай БАТЭ аршанцы ніколі не сустракаліся. ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Паядынак адбудзецца на Мескім стадыёне Воршы 1 чэрвеня. Пачатак, а 14:00.

Тур 8. Шахтар-ІІ (Салігорск) — Старт (Ворша) — 0:0

Immagine
Зноў валоданьне ініцыятывай, зноў моманты (Жалезьнікаў, Мельнік, Ціхаміраў), і няма галоў. Нічыя 0:0 з супернікам, зь якімі мусілі набіраць 3 пункты. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Антонаў (Малаткоў, 81), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (к), Гонжураў (Ціхаміраў, 46), Мельнік, Сушкоў (Шалычаў, 81), Кармішын.

Першынство Беларусі. І ліга. Тур 8. Шахтар-ІІ (Салігорск) — Старт (Ворша). Прадмова

Immagine
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ Восем тураў — якраз тая дыстанцыя, пасьля якой можна гаварыць, за што змагаецца каманда, наколькі высокі ейны палёт. Пакуль у другой дружыны «кратоў» мала што атрымліваецца — толькі 4 пункты і перадапошняе месца. Ніжэй толькі пакараны на пункты «Энэргетык-БДУ». Зрэшты, сумнае становішча і ў галоўнай каманды шахтароў — колішні чэмпіён і пастаянны прадстаўнік Беларусі ў эўракубках мае ня толькі -16 пунктаў, але і адну перамогу ў 9 гульнях. Што да аршанцаў, дык наша каманда ў траўні раскрылася, пачала паказваць яскравы ножны шпурляк, прайшла далей у Кубку, і толькі пунктаў пакуль недахоп. Якраз у Салігорску, а дакладней зусім ня так, а ў Петрыкаве на поўдні краіны, дзе пройдзе матч, Мальцы мусяць браць тры пункты. Кудмень нашага клюбу вожык і фотаздымак беларускай каманды віленскіх гімназістаў ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 50 гадоў таму (1974) стартаўцы 25 траўня таксама гулялі ў гасьцях, у Менску, і тады перамаглі тамтэйшы «Трактар» 2:1. Галы праводзілі Аркадзь Сусман і Анатоль Ярмошы...

1/32 фіналу. Клецак — Старт — 0:6

Immagine
Каманда ўзяла пераканаўчы рэванш за неспадзяваны і ганебны вылет з Кубку ў Клецку 5 гадоў таму. Разгром 6:0! Галы былі на ўсякі густ, наша каманда асабліва шчыравала пад канец сустрэчы. Выхад у 1/16 фіналу здабыты! 22 траўня 2024. Клецак, Мескі стадыён. Клецак (Д3) — Старт (Ворша, Д2) — 0:6 СТАРТ: Краўчанка (Ігнатовіч, 83), Расолька (Гонжураў, 64), Тамэла, Воўчанка (Цюніс, 83), Пунінскі, Жалезьнікаў (Антонаў, 64), Пахомаў (Чарнадараў, 35), Мельнік, Сушкоў, Кармішын (Сабліраў, 83), Шалычаў (Ціхаміраў, 46). Галы: 0:1 - Расолька (45+1), 0:2 - Ціхаміраў (59), 0:3 - Мельнік (79), 0:4 - Тамэла (84), 0:5 - Антонаў (87), 0:6 - Тамэла (90) На 45-й хвіліне Расолька не агадаў з карнага (слупок). Лічбы пасьля матчу з «Клецкам»: Першыя афіцыйныя гульні за «Старт» правялі Мікіта Цюніс і Кантэмір Сабліраў; Дзьмітры Тамэла загнаў першыя два галы за каманду; Павал Расолька мае цудоўную выніковасьць, асабліва як для абаронцы — за 8 праведзеных за «Старт» сустрэч ён ужо 4 разы вызначыўся галамі; Перамога...

Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Клецак — Старт (Ворша). Прадмова

Immagine
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ «Клецак» гуляе ў ІІ лізе і ў 1/64 фіналу перамог «Бабоўню» з Капыля 1:0. Аршанцы сталі паказваць якасную гульню ў І лізе, але ўсё адно вядуць барацьбу за выжываньне. Наша каманда не заўсёды сур’ёзна ставіцца да кубкавых гульняў, таму ў яе прыхільнікаў нязьменна прысутнічае трывога за вынік. Вось і летась блакітна-чорныя ганебна саступілі другалігавым «Івацэвічам». Сцэнар многіх падобных паядынкаў яскрава паказваў нам, што справа менавіта ў неналежным настроі, а не ў майстэрстве каманды. Фота з выправы ў Клецак у 2019 годзе ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Папярэдні раз з клечычанамі аршанцы сустрэліся 5 гадоў таму якраз у Кубку краіны. І той дзень стаў для нас чорным. Па-першае, толькі ў самы апошні момант «Клецак» вырашыў выходзіць на гульню, перад гэтым доўгі час хадзіла інфармацыя, што гульня не адбудзецца. Па-другое, аршанцы прагулялі тую стадыю па сэрыі 11-мэтровых, упісаўшы ў сваю гісторыю адзін з найбольш ганебных дзён. ЯК БЫЛО? Гісторыя сустрэч з клечычанамі не такая і малая, х...

85 гадоў масавага Кубку БССР

Immagine
20 траўня 85 гадоў таму (1939) пачаліся самыя масавыя рэспубліканскія спаборніцтвы — Кубак БССР. Гэта быў другі розыгрыш турніру пасьля спробы ў 1936-м. У сувязі зь вялікай колькасьцю каманд — 98, усе яны былі разьмеркаваныя па 5 зонах. У Менскай зоне выдатна выступілі студэнты Інстытуту фізкультуры, у Магілёўскай — бабруйскі «Спартак», у Гомельскай — армейская каманда, у Палескай — мазырскі «Спартак», у Віцебскай — аршанскі «Лякаматыў». Чыгуначнікі Воршы выйшлі ў фінальны турнір, дзе ў першым паядынку выбілі з розыгрышу каманду Н-скай вайсковай часткі з Гомельшчыны. На жаль, у 1/2 фіналу «Лякаматыў» прагуляў і да фіналу не дайшоў. 12 ліпеня на менскім стадыёне «Харчавік» адбылася фінальная сустрэча паміж камандамі ІФК і «Спартак» (Бабруйск), камусьці зь іх саступілі нашы чыгуначнікі. Перамаглі 6:1 студэнты менскага Інстытуту фізкультуры і сталі ўладальнікамі кубку. Цікава, што ў тым жа годзе менскі Інстытут фізычнай культуры правёў першы выпуск, дыплёмы атрымалі 58 чалавек.

Тур 7. Старт — Астравец — 1:1

Immagine
Гэтую сустрэчу мы павінны былі выгуляць. Зноў наша дружына паказала сябе актыўнай, была ў пошуку брамы, магчымасьцяў. Глеб Жалезьнікаў цудоўна працягнуў шпурляк да самай карнай, дзе яго ўсё ж «затапталі». Справядлівы 11-мэтровы. Загнаў Расолька, які робіцца штатным выканаўцам такіх боцаў, і ў гульні гуляе важную ролю. Таксама вызначальная роля часта дастаецца Тамэла, з посьпехам ці безь яго, ён спрабуе ўплываць на гульню, не здавольваючыся роляю звычайнага вінціка. Ну і эмоцыі ад Тамэлы гэта ого-го! Яны часта пераліваюць цераз край, гэта мінус. Але неймаверна запальваюць каманду і вядуць да лепшых дасягненьняў, гэта адзначначна і гэта плюс. Вось і ў паядынку з «Астраўцом» — спачатку Расолька зарабіў ужо звыклую для сябе жоўтую картку, і, калі не памыляемся, прапусьціць наступны матч. А Тамэла падыйшоў да суперніка і пачаў узьдзейнічаць на яго, маўляў, падымайся-не валяйся давай. А ў канцы сустрэчы паказваў «сьлёзкі» ў бок гульца «Астраўца» за ягонае апэляваньне да судзьдзі. Шкада, што ...