Мінск-ІІ — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Дублі ў І і ІІ лігах толькі злуюць, канал „Серебряный век“ расказаў пра „Нёман-ІІ“, які выкарыстаў гульцоў асновы, каб прайсьці сапраўды пэрспэктыўны дублёравы склад жодзінскага „Тарпэда“ на р3. Ува ўмовах, калі ніякія мэханізмы не кантралююць выкарыстаньне гульцоў, удзел дубляў нясе парушэньні спартовага падыходу.


„Мінск-ІІ“ ня мае нейкага звышмоцнага дублю, дый акадэмія, нягледзячы на шчодрую пастаянную падачу грошай, ня выхавала за шмат гадоў ніводнай сапраўднай зоркі, толькі некалькіх гульцоў больш-менш прыстойнага роўню. У Эўропе гэтыя гульцы не запатрабаваныя, зборнай Беларусі таксама ня надта патрэбныя.


Але пакуль чырвона-сінія маюць на 6 бодак больш за аршанцаў, таму ня нам сьцьвярджаць, што „Мінск-ІІ“ ня супар. Перад выправай у Менск наша дружына ўспрымаецца ўломкам у пары. Пагатоў сустрэча ў першым коле скончылася для Мальцаў поўным фіяска на сваім полі 0:4.


БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ

24 кастрычніка 1924 году — дзень першай згадкі пра аршанскі „Лякаматыў“. 102 гады таму! У гэты дзень Віцебскі СФК (Савет фізычнае культуры) даслаў у Воршу тэлеграму, у якой запрасіў дружыну згуляць таварыскую сустрэчу 26 кастрычніка.


Тады будучы „Лякаматыў“ насіў грувасткую назву „Чырвоны чыгуначнік ім. Вароўскага“. Віцябляне тэлеграфавалі, што ня змогуць узяць на сябе выдаткі аршанцаў на дарогу, разьмяшчэньне і харчаваньне з прычыны „поўнай адсутнасьці сродкаў“. Але абавязаліся сустрэць гульцоў каманды „Чырвоны чыгуначнік“ на вакзале ў Віцебску за дзень да меркаванай гульні.


„Лякаматыў“ быў першым клюбам, які прадставіў Воршу ў рэспубліканскім першынстве. Потым на зьмену яму прыйшла „Праца“ (пазьней пераназваная ў „Старт“), а „Лякаматыў“ застаўся на роўні мястовага першынства.


ЯК БЫЛО?

„Мінск-ІІ“ раней ужо выступаў у „асноўным“ рэспубліканскім першынстве і сустракаўся з аршанцамі не аднойчы. Упершыню гэта адбылося ў 2007-м годзе ў гульнях ІІ лігі, тады па выніках сэзону сталічныя шпурляры сталі апошнімі, 16-мі, а наш клюб фінішаваў 13-м. Але, нягледзячы на апошняе месца, фэдэрацыя пакінула „Мінск-ІІ“ у лізе на наступны год. У тым сэзоне сталічная каманда ўжо апярэдзіла нашую на адно месца, 11-е супраць 12-а сярод 16 камандаў. А вось на наступны год каманда ў ІІ лізе ўжо не выступала. Яна вярнулася туды ў 2012-м. Адметна тое, што да мінулага жніўня ў кожным з праведзеных паядынкаў была мінімум адна каманда, якая не заганяла галоў. Вельмі блізка да гэтага было й летась, але аршанцы ў хатняй сустрэчы прапусьцілі ўдарную контратаку на 90+6 хвіліне і страцілі два пункты.

Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Мінск-ІІ“: 9 сустрэчаў, +3=2-4, 4-11


2007 Мінск-ІІ — Старт — 2:0

2007 Старт — Мінск-ІІ — 1:0

2008 Старт — Мінск-ІІ — 0:1

2008 Мінск-ІІ — Старт — 0:0

2012 Старт — Мінск-ІІ — 1:0

2012 Мінск-ІІ — Старт — 3:0

2025 Мінск-ІІ — Старт — 0:1

2025 Старт — Мінск-ІІ — 1:1

2026 Старт — Мінск-ІІ — 0:4


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Гульня адбудзецца на КФП ФК „Мінск“ у суботу, 24 кастрычніка, 13:30.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку