Post

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Слонім” прытрымаў коней, але яшчэ застаецца сярод прэтэндэнтаў на выхад у Вышнюю лігу. Клюб, які летась быў са „Стартам” у завыжыванцы, цяпер на адцінку 21 туру набраў на 14 бодак больш за аршанцаў! У папярэднім туры „львы” зьелі на вячэру „Хвалю” — 3:0. Аршанцы ў двух папярэдніх паядынках прагулялі дублям БАТЭ і „Дынама”. Не застаецца пытаньняў, хто тут гаспадар, ня толькі поля, але й становішча. „Камуна” — найбольш наведвальная дружына І лігі і адзіная, на стадыёне якой сярэдні лік гледачоў перавышае 1000 чалавек. У складзе слонімцаў гуляе Марат Калінчанка — колішні шпурляр „Старту”, у слонімскай камандзе ён „дабіў” лік сваіх гульняў у І лізе да 100. У першым коле Марат загнаў адзін з галоў сваёй цяперашняй дружыны ў браму Мальцаў, і „Слонім” перамог 2:0. БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ 40 гадоў таму, 30 жніўня 1986 году „Старт” у Воршы згуляў унічыю 0:0 з магілёўскім „Дняпром” у першынстве БССР. ЯК БЫЛО? Падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — „Слонім“: 39 сустрэчаў, +15=4−20, 5...

Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск) — 1:4

Immagine
Вы хочаце гэта камэнтаваць? Мы ня надта. Не ўважаем справядлівым, што ў І лізе гуляюць другія каманды заможных клюбаў вышкі, але гэтак губляць твар. Лік, які ня хочацца разумець. Расстрэл ад „чэкістых”. 1:4. Адзіны раз аршанцы агадалі браму толькі ў дададзены час, калі ўжо было адставаньне ў чатыры мячы. СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў,  Бабчанок, Беразун, Ціхаміраў (Пашкевіч, 52), Александровіч, Стаін (Страбцоў, 68), Кулеш (Касьцюковіч, 52), Кудзінаў (Жалезьнікаў, 52), Шалычаў (Дамброўскі, 85), Бардукоў. Здымкі ЛІЧБЫ Апошняю хатняю гульнёю без прапушчаных галоў у аршанцаў была сустрэча супраць „Слоніму” (3:0), якая прайшла 18 траўня 2025 году. Год, тры месяцы і тыдзень таму! У сябе дома Мальцы сёлета прапускаюць у кожнай гульні. Лік 1:4 упершыню сустрэўся ў гісторыі двубояў стартаўцаў і другой каманды дынамаўцаў. Глеб Жалезьнікаў згуляў за клюб у 163-і раз і параўнаўся са знакамітым абаронцам мінуўшчыны Валерам Шакулем. Цяпер яны дзеляць 13-е месца ў пераліку за ўсю гісторыю. Мікіта Б...

Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Прапушчаная гульня 7-га туру. Яна мела адбыцца яшчэ ў сярэдзіне траўня, але тады дынамаўская моладзь паехала на міжнародны турнір,і сустрэчу перанесьлі на няпэўны тэрмін. Як высьветлілася, больш як на тры месяцы. Менчукі на 11-м месцы, аршанцы на тры радкі ніжэй за іх. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 70 гадоў таму 26 жніўня наш ЗШМ (у будучыні “Старт”) у сустрэчы першынства Воршы перамог зь лікам 2:1 сваіх традыцыйных супараў зь „Лякаматыву”. У тым сэзоне ЗШМ стаў чэмпіёнам. ЯК БЫЛО? Свайго часу аршанцы сустракаліся з камандай „Дынама-Юні“, створанай адмыслова пад рыхтаваньне рэзэрвы асноўнай дынамаўскай дружыны. У складзе той каманды ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знакамітай дынамаўскай школы, якія рыхтаваліся на замену аршанцу Пятру Качуру, які блішчэў у асноўным складзе асновы. „Дынама-ІІ“ — проста дубаль, хоць яго сутнасьць як другой каманды менчукоў ясная. Таму паспрабуем правесьці паралелі і вывесьці статыстыку ...

Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў) — 1:2

Immagine
Дружына ў сваім рэпэртуары. Забірае пункты ў тых, хто ў галаве і аддае тым, хто ў хвасьце. Прыезд другой каманды барысаўчанаў у Воршу прынёс посьпех гасьцём. У аршанцаў адзіны гол загнаў Александровіч на 82-й хвіліне. Іншы навак гэтага лета Страбцоў адзначыўся першай выніковай перадачай за наш клюб. Адылі на той момант барысаўскія госьці ўжо вялі ў два мячы і давялі гульню да перамогі. СТАРТ: Валадзькоў, Александровіч, Тарбякоў, Бабчанок, Беразун, Стаін (Страбцоў, 61), Пашкевіч (Ціхаміраў, 61), Кулеш (Касьцюковіч, 61), Жалезьнікаў (к) (Воўчанка, 87), Шалычаў, Бардукоў. Фота ЛІЧБЫ Мікіта Воўчанка правёў 125-ю сустрэчу за родны клюб, апярэдзіў Ігара Дзьмітрыевіча і дагнаў Сяргея Лабацэвіча. Мікіта Бабчанок правёў 101-ы паядынак за „Старт” і апярэдзіў паводле гэтага паказьніку Віктара Шамбоўскага. Цяпер Мікіта стаў упоравень зь Леанідам Русецкім. На сваім полі аршанцы яшчэ не перамагалі другую каманду барысаўчанаў. У сябе дома Мальцы сёлета прапускаюць у кожнай гульні. Апошняю хатняю гуль...

Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Гульцы нашай каманды надта ўжо траваедныя, зачаста задаволеныя нічыёй. Цяпер супар з апошняга месца, можа пара набраць тры пункты?! На гэта спадзяемся. У папярэднім туры, аднак, барысаўскі калектыў нечакана на сваім полі перагуляў пінскую „Хвалю” 5:3 і параўнаўся бодкамі з „Асіповічамі”. Зьняцэніць БАТЭ-ІІ нельга. Цікава атрымваецца, Мальцы сёлета сустрэнуцца і з другой, і зь першай камандамі барысаўчанаў. Але ня запар, а зь перапынкам. У першым коле блакітна-чорныя перамаглі жоўта-сініх у гасьцях 2:1, героем сустрэчы стаў Іван Агееў. Спачатку ён агадаў браму трактарыстаў сам, а затым аддаў голавую перадачу. Шкада, што неўзабаве аршанец траўмаваўся і на доўгі час выбыў з гульні. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 21 жніўня 2011 году, 15 гадоў таму ў сустрэчы першынства Беларусі стартаўцы на сваім полі перамаглі менскі „Партызан-ІІ” 1:0. Пераможны гол правёў на 43-й хвіліне абаронца Ігар Шляхціч. ЯК БЫЛО? Лічбы процістаяньня „Старту“ і БАТЭ-ІІ: 5 сустрэчаў, +1=1-3, 5-18 2024 Старт — БАТ...

Юні Х Лабс — Старт — 0:0

Immagine
Ніякае бяды, адылі хутчэй кожная з камандаў траціць пункты, а не набывае. СТАРТ: Валадзькоў, Бардукоў, Шалычаў, Жалезьнікаў (к), Кудзінаў (Беразун, 73), Стаін (Воўчанка, 89), Александровіч, Ціхаміраў (Пашкевіч, 46), Бабчанок, Тарбякоў, Быкаў. Здымкі ЛІЧБЫ Абедзьве сустрэчы зь ЮІЛ у гэтым першынстве скончыліся ўнічыю. Глеб Жалезьнікаў правёў 161-ы паядынак за клюб і пакінуў за сьпінаю Ігара Асіпенку. Іван Беразун запісаў на свой рахунак 138-ы паядынак за „Старт” і перагнаў зорку мінуўшчыны — Віктара Доўгага. Мікіта Воўчанка згуляў 124-ы паядынак за клюб і дагнаў Ігара Дзьмітрыевіча ў гэтым паказьніку. Мікіта Бабчанок правёў 100-ю сустрэчу за „Старт”. Толькі ў трэці раз за сэзон аршанцы захавалі браму непрыступнай. Прычым шторазу гэта адбывалася на выправе — у сябе дома Мальцы прапускаюць у кожнай гульні. „Сухіх” гульняў аршанская абарона не выдавала з 20 траўня, калі ў Кубку Беларусі разграміла бялыніцкую „Друць” 7:0. Амаль тры месяцы! Дарэчы, апошняю хатняю гульнёю без прапушчаных гало...

Юні Ікс Лабс – Старт (Ворша). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Хадзілі чуткі пра тое, што ЮІЛ мае намер змагацца за выхад у Вышнюю лігу, але насамрэч займае на пачатку другога кола толькі 15-ы радок, адстаючы на 1 бодку ад аршанцаў. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 15 жніўня 55 гадоў таму (1971) “Старт” правёў гульню ў адказ у паўфінале Кубку БССР. У Менску на стадыёне ДБК аршанцы згулялі ўнічыю з “Авіярамзаводам” 0:0 і прайшлі ў фінал. У першай сустрэчы была перамога 1:0. Цудоўныя імгненьні нашага летапісу!   45 гадоў таму (1981) у паядынку першынства БССР стартаўцы перамаглі дома віцебскі “Тэхноляг” 2:1. Галы агадалі Маргалкін і Астапаў.   5 гадоў таму (2021) у гэты дзень аршанцы перагулялі ў гасьцях “Ліду” 2:0. Галы на рахунку Корзуна і Жалезьнікава. ЯК БЫЛО? „Юні Ікс Лабс“ праводзіць другі сэзон у І лізе першынства краіны. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Юні Ікс Лабс“: 3 сустрэчы, +1= 1 -1, 3 - 5   2025 Юні Ікс Лабс — Старт — 0:1 2025 Старт — Юні Ікс Лабс — 0:3 2026 Старт – Юні Ікс Лабс – 2:2 ...

Старт (Ворша) — Маладэчна — 0:3

Immagine
Гуляць з „Маладэчнам“ мы ня ўмеем. Слабая сустрэча, безь вялікіх рашэньняў у наступе і разваленай гульнёй у абароне. Сярэдняя лінія праламілася пад настойлівасьцю гасьцей. Зусім няўдалы выступ Стаіна, Тарбякова, шмат памылак. Невядома, куды адпраўляць цікуноў, каб знайсьці ўзмацненьне яшчэ гэтым летам. Магчыма, пара замяніць Тарбякова Воўчанкам, даць адпачынак Бардукову. Адылі вызначаць гэта будуць трэнэры. Сяньня каманда выглядала стомленай і негатовай да хуткасьцяў „зялёна-белых“. СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў (Беразун, 70), Бабчанок (Страбцоў, 83), Александровіч, Стаін (Рудзянок, 56), Пашкевіч (Ціхаміраў, 56), Кудзінаў (Кулеш, 56), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў. ЛІЧБЫ Аршанцы ня могуць загнаць ніводнага голу маладэчанцам ужо 4 сустрэчы запар. 5-я параз запар у гульнях супраць „Мола“. Наша каманда прагуляла гэтаму супару ў сёлетнім першынстве з аднолькавым лікам 0:3 як у гасьцях, гэтак і дома. Глеб Жалезьнікаў правёў 160-ю сустрэчу за „Старт“. У колькасьці праведзеных гульн...

Старт (Ворша) — Маладэчна. Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Зноў стартаўцы гуляюць не на выходных, ужо трэцяя гульня запар прыходзіцца на будны дзень. Маладэчанская дружына рухаецца па першынстве настолькі непрадказальна, што прадугледзець нейкі вынік зь ейным удзелам цяжка. У папярэднім туры „Маладэчна“ разышлося мірам з „Хваляй“ зь Пінску 2:2. Каманда ўжо выкарыстала ледзь не чатыры дзясяткі гульцоў, і цяпер, здаецца, вяртаецца на шлях ісьціны. Але бодак малавата, „Мола“ мае іх 26, а „Старт“ 21, прычым аршанцы маюць на гульню меней. на здымку каманда места Маладэчна — чэмпіёнка Маладэчанскай вобласьці 1958 году. Праз два гады вобласьць скасуюць, адпаведна, скончыцца й гісторыя першынстваў Маладэчанскай вобласьці ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Цікава, што аршанцы ўжо двойчы дагэтуль сустракаліся 10 жніўня са сваімі супарамі з Маладэчны. У 1952-м годзе наша „Праца“ прагуляла дома 1:3 маладэчанскаму „Дынама“. Браму „міліцыянтаў“ агадаў Яўген Крэль. Наступная сустрэча 10 жніўня адбылася праз 22 гады, у 1974-м. Аршанцы й тады прагулялі — малад...

Старт (Ворша) – Гомель-ІІ – 2:1

Immagine
Заслужаная перамога перад собскай публікай, набраныя чарговыя тры бодкі. І гэта пасьля таго, як з лістападу не маглі перамагчы дома. А тут адразу двойчы запар. Аршанцы гулялі лепей, мацней, вынаходлівей за супараў і дамагліся свайго. Згуляла замена – акурат Вехцеў і Ціхаміраў, якія выйшлі на поле, зрабілі пераможны гол. Ну а аўтарам першага стаў Пашкевіч, які падрыхтаваў арыгінальнае сьвяткаваньне. СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок (Страбцоў, 90+2), Александровіч (Беразун, 78), Стаін, Пашкевіч (Вехцеў, 63), Кудзінаў (Ціхаміраў, 63), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў. ЛІЧБЫ Аршанцы чацьверты раз запар перагулялі „Гомель-ІІ“. Пасьля працяглай сэрыі безь перамог дома, блакітна-чорныя здабылі другую запар. Максім Пашкевіч загнаў гол у 4-й сустрэчы запар (3 першынство+1 кубак) Іван Беразун правёў 136-ы паядынак за „Старт“. Ён апярэдзіў Дзьмітрыя Рыбакова і выйшаў на аднаасобнае 19-е месца ў пераліку старажылаў клюбу за ўсю гісторыю. Гол Дзьмітрыя Ціхамірава ў другой палове сустр...

Старт (Ворша) — Гомель-ІІ. Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Паўнавартасна сказаць, што аршанцы скончылі першае кола пакуль нельга, у адрозьненьне ад бальшыні іншых камандаў. Але пра „Гомель-ІІ“ такога таксама ня скажаш, бо перад ім таксама „запазычыўся“ другі склад менскага „Дынама“. Пакуль аршанцы ў тузіне, маючы 18 пунктаў, гамельчукі з 16 пунктамі на 14-м месцы. Дублёравы склад „Гомлю“, як чакалася, нестабільны, чаргуе посьпехі і няўдачы. Зь імі дапаможа тактычная дакладнасьць. Верым, што наш трэнэрскі штаб як мае быць падрыхтуецца да прыёму гасьцей. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 6 жніўня 65 гадоў таму, у 1961-м, першая каманда ЗШМ прагуляла 0:2 у першынстве Воршы „Станкабудаўніку“. Шпурляры заводу „Чырвоны барацьбіт“, заваяваўшы гэтую перамогу, набралі каштоўныя 2 пункты, якія неўзабаве дапамаглі ім стаць першымі ў месьце. вымпэл прадпрыемства „Чырвоны барацьбіт“ 55 гадоў таму, 6 жніўня 1971 году адбыўся першы чвэрцьфінальны паядынак Кубку БССР паміж аршанскім „Стартам“ і рэчыцкім „Будаўніком“. Сустрэча на стадыёне ПДО ў Рэчыцы завяршы...

Старт (Ворша) — Салігорск — 3:1

Immagine
Нарэшце: першая хатняя перамога ў пару 2026! Гульня з „Нафтанам“ такой ня ёсьць, бо там у асноўны і дададзены часы нічыя. Наша каманда згуляла настолькі ўмела, што гонар бярэ! Усё „Салігорск“ мог зьмяніць у заключнай чвэрці першай паловы, але не здабыў нічога. У астатнім аршанцы дзейнічалі пераканаўча, і яшчэ заслуга салігорскага брамніка Юхновіча, што ў браму гасьцей не заляцела больш шпурлякоў. Галы: Бардукоў, 18, Пашкевіч, 45+1, Кудзінаў, 76 На 73-й хвіліне Вехцеў не загнаў карны (брамнік). У браме якасна згуляў Валадзькоў, Быкаў і Тарбякоў былі цяжкапраходнымі для супараў у цэнтра нашае абароны, Бардукоў выканаў шмат чарнавой працы і яшчэ „неабавязковае“ — агадаў чужую браму. Трэнэр угадаў з заменамі, і Вехцеў, і Александровіч якасна ўвайшлі ў гульню і пасьпелі пашкамутаць абарону салігорцаў. 3:1! Падаецца, што мацней можа гуляць Стаін, ён мае вялікія здольнасьці. СТАРТ: Валадзькоў (Краўчанка, 90), Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок (Страбцоў, 90), Ціхаміраў (Александровіч, 46), Стаін, Пашк...

„Радзіма чэмпіёнаў“ пра нашу каманду і ня толькі

Immagine
Відэастаронка „Радзіма чэмпіёнаў“ наведала Воршу і ваколіцы, расказала пра спорт. А сярод іншага і пра ФК „Ворша“ („Старт“). Размовы зь Дзьмітрыем Суздальцавым, Максімам Януковым, Паўлам Бардуковым, Глебам Жалезьнікавым. Варта паглядзець!

Старт (Ворша) — Салігорск. Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Салігорск“ набраў 26 бодак і займае 6-е месца, што, бясспрэчна, значна лепей за становішча аршанцаў, у якіх толькі 15 бодак і 15-е месца. Наша каманда ня скончыць першае кола вышэй за 12-ы радок нават у выпадку перамогі над салігорцамі, а вось тыя ў выпадку гасьцявой перамогі над блакітна-чорнымі могуць увайсьці па выніках паловы першынства ў пяцёрку. У складзе салігорцаў шмат вядомых нам гульцоў, але ў „Старце“ раней гуляў толькі адзін — Арсень Чакур, які правёў у Воршы 16 паядынкаў і загнаў 2 мячы. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 31 ліпеня 55 гадоў таму (1971) таксама быў 17-ы тур рэспубліканскага першынства. Аршанцы езьдзілі на выправу, дзе прагулялі менскаму „Тарпэда“ 1:2. Браму аўтазаводцаў у складзе аршанцаў агадаў Леанід Барэйша на 50-й хвіліне. ЯК БЫЛО? Магчыма, у Салігорску пазьней паспрабуюць „падбіць“ цяперашнюю сваю каманду ў пераемнікі памерлага „Шахтара“, але пакуль ніхто пра гэта не заяўляе, ды й ня мае права гэтак пакуль сьцьвярджаць, як і выкарыстоўваць эмблему ды ...

Хваля (Пінск) — Старт (Ворша) — 3:1

Immagine
На жаль, не прывозім з Палесься ніводнага пункту. Няўважліва чарговым разам згулялі ня проста ў карнай, а ў брамніцкай! Даваць праціўнікам прымаць там перадачы і шчыраваць нельга. Гэта вызначыла пераможцу сустрэчы. Гол у нашай дружыны загнаў з карнага боцу Максім Пашкевіч на 42-й хвіліне. Цяпер у нашага даўганогага стральца ўжо 6 галоў у першынстве — на зайздрасьць многім! СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок, Ціхаміраў (Кулеш, 82), Стаін, Пашкевіч, Кудзінаў (Камароў, 66), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў. ЛІЧБЫ Максім Пашкевіч дасягнуў лічбы ў 10 галоў за „Старт“ ва ўсіх турнірах. Для гэтага яму спатрэбіліся толькі 16 гульняў. Рэдкая скарастрэльнасьць. Гол Пашкевіча з карнага боцу — толькі другі зь нерухомага становішча (стандарту) ў сёлетнім першынстве і трэці агулам у сэзоне. Іншы карны ў кубку рэалізаваў Жалезьнікаў. А першы гол зь нерухомага быў з кутняга — нагадваем пра чароўнае выкананьне Вехцева ў Астраўцы. „Хваля“ перамагла стартаўцаў дома ў чацьверты раз запар. Арша...

100 гадоў таму. Пастанова пра адпраўленьне зборнай Воршы ў Менск

Immagine
Роўна 100 гадоў таму, 23 ліпеня 1926 году Аршанскі акруговы савет фізычнае культуры (ААСФК) выдаў пастанову № 368 аб адпраўцы зборнай Воршы ў Менск на спаборніцтвы. Старшынём каманды (тады так называлі трэнэра) быў Рудкоўскі, а капітанам Фядулаў. Прадстаўніком каманды быў старшыня ААСФК Лёў. На дакумэнце — подпіс сакратара Фрыдмана. Падрабязьней пра тыя падзеі стогадовай даўніны можна прачытаць у кнізе „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’. Ножны шпурляк на Аршаншчыне“. Кнігу яшчэ можна набыць . А ў гэтым допісе вашай увазе тая самая пастанова. Зь пячатак ужо прынялі ідыш і польскую мовы, пакінуўшы беларускую і расейскую. Беларусізацыя яшчэ працягваецца. Праўда, у паперы хапае артаграфічных памылак і чужародных словаў.

Хваля (Пінск) — Старт (Ворша). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Гэтае першынство „Хваля“ пачала вельмі кепска, але з канцом вясны разагналася, і цяпер ужо на 9-й пазыцыі з 23 пунктамі. У аршанцаў значна менш — толькі 15 і 14-ы радок. У складзе пінчукоў трое былых аршанцаў — Максім Грачыха, Азам Раджабаў і Ягор Нікіпаронак. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 25 ліпеня 5 гадоў таму (2021) стартаўцы згулялі ўнічыю на выправе ў Петрыкаве з „Шахтаром“ 1:1. Браму спадужнікаў у аршанцаў на 54-й хвіліне агадаў Мікалай Зянько. ЯК БЫЛО? Пінчукі маюць адчувальную перавагу над „Мальцамі“ ў асабістых сустрэчах. Падрахунак процістаяньня „Старту“ зь пінскай „Хваляй“*: 37 сустрэчаў, +11=5-21, 43-64 1952 Дом афіцэраў — Старт — 3:1 1952 Дом афіцэраў — Старт — 2:0 1972 Старт — Прыпяць — 1:0 1972 Прыпяць — Старт — 0:0 1982 Машынабудаўнік — Старт — 2:0 1982 Старт — Машынабудаўнік — 2:0 1985 Машынабудаўнік — Старт — 2:1 1985 Машынабудаўнік — Старт — 3:1 1996 Старт — Камунальнік — 2:1 1996 Камунальнік — Старт — 1:2 1997 Пінск-900 — Старт — 3:2 1997 Старт — Пінск-900 — 2:...

Адзявай калычы, кашуля адпрасаваная! Да пытаньня пра строі „Старту“

Immagine
Строі беларускіх ножнашпурляковых камандаў — складаная тэма для дасьледаваньня. У кнізе „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“ ёсьць асобны разьдзел пра строі дружынаў, але там пазначаныя два складнікі з трох — кашулі і майткі. Чаму? Бо пры напісаньні ґрунтаваліся на дакумантах — перадусім пратаколах гульняў, а яшчэ апісаньнях у друку, здымках і ўспамінах гульцоў і заўзятараў. Паперы, якія дазвалялі безумоўна пацьвердзіць колер у канкрэтным сэзоне, падавалі толькі дзьве графы — кашулі і майткі. Строй шпурляра мае трэці важны складнік — калычы (гетры). Савецкія, ды і беларускія часоў незалежнасьці пратаколы іх адстаўлялі ўбок, зрэшты, як і ў шэрагу іншых краінаў. Але калычы — частка тоеснасьці каманды, можа не такая заўважная, але істотная. Першыя гульцы надзявалі доўгія ваўняныя шкарпэткі, але ўнармаванасьці не існавала — яна зьявіцца толькі ў пачатку ХХ стагодзьдзя, калі абавязковымі стануць шчыткі на галёнцы, а калычы будуць добра надавацца на тое, каб дапамагаць іх т...